Четверг, 09.05.2024, 08:08




  Чеховщинская
вспомогательная
школа-интернат
Вы вошли как Гость | Группа "Гости"
Архив записей

Каталог статей

Главная » Статьи » Мои статьи

Уводзіны

Змест

  1. Анатацыя  ……………………………………………………………………4
  2. Уводзіны  ……………………………………………………………………5
  3. Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне  навучэнцаў  дапаможнай школы  ………………………………………………………………………………6
  4. Фарміраванне патрыятызму, навыкаў  нацыянальнай  свядомасці  праз аб’яднанне«Дывізіен»……………………………………………………..18
  5. Заключэнне  ………………………………………………………………………………24
  6. Літаратура  ………………………………………………………………………………25
  7.  Дадатак ………………………………………………………………………………26

 

                                                 Грамадзянска – патрыятычнае выхаванне

 навучэнцаў дапаможнай школы  

 

Выхавальнікі  Башаркевіч Алена Мікалаеўна

                Гульба Лілія Фёдараўна

                 Кунцэвіч Сафія Іванаўна

 

Анатацыя

На конкурс прадстаўлена   абагульненне  вопыту  работы  выхавальнікаў  школы – інтэрната  па грамадзянска-патрыятычнаму  выхаванню.  У  рабоце паказаны  асноўныя  напрамкі дзейнасці  выхавальнікаў  школы-інтэрната,  удзел навучэнцаў у арганізацыі  свайго  жыцця,  ўсведамленні  і рэалізацыі  сваіх  правоў  і абавязкаў  у адносінах да сябе,  сваей  сям’і, роднаму  краю, Айчыны. 

Праграма  мае сацыяльна-педагагічную  накіраванасць  і накіравана  на  сацыялізацыю  асобы  ў грамадстве, задавальненне  яго  індывідуальных    патрабаванняў  у інтэлектуальным,  маральным удасканаленні, адаптацыю  да  жыцця  ў грамадстве, прафесійную  арыентацыю.

Дадзены  матэрыял  мажа быць  выкарыстаны  педагогамі-арганізатарамі,  кіраўнікамі гурткоў,  выхавальнікамі ў арганізацыі  пазакласнай выхаваўчай работы  адукацыйнай  установы.

 

​                                                                         Уводзiны

           Працэс суверэнiзацыi беларускай дзяржавы i сучасная сацыякультурная сiтуацыя з настойлiвасцю ставяць праблему грамадзянска – патрыятычнага выхавання.

          Рашэнне шэрагу праблем у развiццi краiны залежыць ад наяўнасцi ў моладзi актыўнай грамадзянскай пазiцыi, адказнасцi за сучаснасць i будучыню краiны.   На сённяшнi дзень iнфармацыйна-iдэалагiчны рынак прапануе шырокi спектар палiтычных, эканамiчных, сацыяльных, духоўных i маральных iдэй.  Але дамiнiраваць у iм павiнна агульнанацыянальная iдэя – iдэя грамадзянскасцi i патрыятызму.

        Пытаннi грамадзянскасцi, патрятызму заўседы былi асаблiва значнымi ў жыццi нашага грамадства. Змест i накiраванасць грамадзянска-патрыятычнага выхавання вызначалiся перш за ўсе духоўным  i маральным клiматам грамадства, гiстарычнымi працэсамі,  якiя напаўнялi жыццё пакаленняў.  Народ, у якога не сфармiравана  пачуццё патрыятызму, - варвар, вандал. Ён не толькi не здольны любiць, разумець, паважаць другiх людзей, iх каранi, традыцыi  i духоўныя каштоўнасцi, але i асуджаны на забыццё i знiкненне з гiстарычнай арэны. Таму сёння востра стаiць праблема патрыятычнага выхавання маладога пакалення, станаўлення асобы, якая валодае  якасцямi грамадзянiна – патрыёта.

     Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнка  падкрэсліў: “Рухаючай  сілай  прагрэсу з’яўляюцца не матэрыяльныя  каштоўнасці, а патрыятызм. Рух  наперад  немагчымы  без  яскравай любові да Радзімы, да  зямлі  продкаў, да свайго  народу”. Гэта надзвычай  важна зараз, калi   з’яўляюцца асобныя выпадкi перараджэння патрыятызму ў нацыяналiзм, а ў грамадзянскай свядомасцi  распаўсюдзiлiся цынiзм, абыякавасць, нематываная агрэсiўнасць, непаважлiвае станаўленне да дзяржавы i сацыяльных iнстытутаў. Назiраецца тэндэнцыя знiжэння ўзроўню выхаванасцi грамадзян.  I вельмі важна, што ў сучасных умовах у Рэспубліцы Беларусь склалася рэзультатыўная   сiстэма грамадзянска – патрыятычнага выхавання навучэнцаў. Яе эфектыўнае рашэнне патрабуе ад кожнага педагога стварэння ўласнага асяроддзя i  iнфармацыйнай прасторы, якая забяспечвае  цэласную сiстэму фармiравання грамадзянскiх арыенцiраў у навучэнцаў. А чым больш поўнымі, глыбокiмi, яркiмi  i змястоўнымi будуць iх веды аб родных мясцiнах,  людзях, мiнулым i сучасным краю, тым больш эфектыўна будзе рашацца адна з галоўных задач выхавання – фармiраванне грамадзянскасцi, патрыятызму, нацыянальнай самасвядомасцi на аснове дзяржаўнай iдэалогii.

 

Грамадзянска – патрыятычнае выхаванне навучэнцаў у дапаможнай школе

            Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне дапамагае чалавеку вызначыцца,  хто ён, грамадзянiнам якой дзяржавы з’яўляецца. Пры гэтым вельмi важна фармiраваць асобу, якая будзе iмкнуцца да самарэалiзацыi i паляпшэння свайго дабрабыту як складанай часткi дабрабыту сваёй Бацькаўшчыны;  асобу з высокiм патрыятычным усведамленнем, пачуццём вернасцi сваёй Айчыне, гатоўнасцi да выканання грамадзянскага абавязку i канстытуцыйных абавязкаў па абароне iнтарэсаў Радзiмы.

            Правiльная арганiзацыя работы па грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню  дзяцей з дыягназам АПФР заснавана,  у першую чаргу, на веданнi ўзроставых i псiхалагiчных асаблiвасцей навучэнцаў.

            Змест выхаваўчай работы ў гэтым накiрунку ўключае далучэнне вучняў да каштоўнасцей нацыянальнай гуманiстычнай культуры i выхаванне на гэтай аснове духоўнасцi  i маралi;  стварэнне ўмоў для iндывiдуальнага самавызначэння навучэнцаў, iх схiльнасцей, здольнасцей;  адраджэнне традыцый, выхаванне  пачуцця адказнасцi за  лёс Айчыны, за свой дом, парадак у iм; засваенне вучнямi ведаў аб сваiх  правах i абавязках i выхаванне патрэбнасцi рэалiзаваць iх у паўсядзённым жыццi.

           Пачуццё Радзiмы i любоў да сваёй Айчыны ўзнiкаюць у кожнага чалавека разам з накапленнем асабiстых жыццёвых  уражанняў i iх пранiкненне ў нашу свядомасць. Сутыкненне асобы i скарбнiцы паняццяў i пачуццяў, легенд, казак, песень i мовы, вялiкiх подзвiгаў продкаў, якiя адстаялi  свабоду i незалежнасць Радзiмы, дасягненняў таленавiтага беларускага народа за ўсе папярэднiя стагоддзi   з’яўляецца важным фактарам, якi  актыўна ўздзейнiчае  на фармiраванне светапогляду маладых

людзей.

        Нам, педагогам, перш за ўсе патрэбна сфармiраваць самасвядомасць вучняў, дапамагчы iм у вызначэннi сэнсу жыцця, выхаваць павагу да закона, да нормаў калектыўнага жыцця, развiць у школьнiкаў сацыяльную i  грамадзянскую адказнасць, якая будзе праяўляцца ў клопаце аб дабрабыце сваёй краiны, аб яе ўмацаваннi  i  абароне, у фармiраваннi   грамадзянскiх адносiн да сям’ i, акружаючых людзей, сваёй школы.

                               

               Павага да сваёй краiны,  да яе нацыянальных традыцый, гiсторыi  i багатай  культуры  з’яўляецца асновай грамадзянска-патрыятычнага выхавання ў дапаможнай школе. Немагчыма вырасцiць сапраўднага грамадзянiна  i  годнага  чалавека без паважлiвага стаўлення да сваiх вытокаў.

           Асаблiвасцi  развiцця  дзяцей  з дыягназам  АПФР ускладняюць працэс iх выхавання. Але дзiця, як пiша А.М.Лявонцьеў,  не знаходзiцца адзiн на адзiн з навакольным светам. Яго адносiны да наваколля заўсёды апасродкаваны  адносiнамi   чалавека да другiх людзей,  яго дзейнасць заўседы ўключана ў зносiны з дарослымi,  якiя i фармiруюць яго навыкi i ўменнi, неабходныя для далейшай iнтэграцыi ў грамадства, удзельнiчаюць у фармiраваннi ў навучэнцаў актыўнай жыццёвай пазiцыi i  ў атрыманнi  iмi  адэкватных грамадзянскiх ведаў i  уменняў.

            Планаванне работы ў дапаможнай школе па грамадзянска-патрыятычнаму  выхаванню адпавядае наступным прынцыпам:

·     прынцып гуманізацыі і дэмакратызацыі, які прадугледжвае      роўнасць, узаемапавагу ўдзельнікаў педагагічнага працэсу, дыялагічнасць педагагічнага ўзаемадзеяння;

·     гісторыка-культурны прынцып, які прадугледжвае цеснае адзінства грамадзянскага выхавання з гісторыяй і культурай беларускага народа;

·     прынцып актыўнасці і самарэгуляцыі, які спрыяе развіццю ў дзіцяці асобасных характарыстык, фарміраванню ў школьнікаў здольнасці да крытычнасці і самакрытычнасці, гатоўнасці да прыняцця самастойных рашэнняў, што паступова фарміруе грамадзянскую пазіцыю асобы, пачуццё адказнасці за яе рэалізацыю ў справах і ўчынках;

·     прынцып сістэмнасці, згодна з якім працэс грамадзянскага выхавання абумоўлены гарманічнасцю развіцця ўзаемазвязаных новаўтварэнняў у структуры асобы;

·     прынцып комплекснасці і міждысцыплінарнай інтэграванасці, які прадугледжвае ўзаемадзеянне сям'і, устаноў культуры і зацікаўленых грамадскіх аб'яднанняў у грамадзянскім выхаванні асобы;

•  прынцып даступнасці, паступовасці і бесперапыннасці прадугледжвае ў арганізацыі грамадзянскага выхавання шэраг этапаў (з улікам узроставай перыядызацыі), якія забяспечваюць паступовае ўскладненне зместу, карэкцыю накірункаў развіцця грамадзянскіх якасцей асобы і іх пераемнасць;

·        прынцып сувязі з жыццём, які садзейнічае актывізацыі дзейнасці школьнікаў;

·        прынцып арганічнага злучэння ідэйна-маральнай асветы і пераканання дзяцей, які прадугледжвае мэтанакіраваную арганізацыю іх жыцця і дзейнасці;

·        прынцып выхавання асобы ў калектыве.

             Над тэмай грамадзянска-патрыятычнага выхавання школа працуе не адзiн год. Уся работа плануецца  згодна нарматыўных i канцэптуальных дакументаў, рэспублiканскай праграмы патрыятычнага выхавання дзяцей i моладзi, канцэпцыi бесперапыннага выхавання дзяцей i моладзi у Рэспублiцы Беларусь. Сваю задачу педагогi школы – iнтэрната бачаць  ў дапамозе дзецям зразумець сваё месца ў гiсторыi свайго народа, уключэнне iх у сацыяльна-актыўную дзейнасць. Вельмi важна, якiмi яны стануць людзьмi, цi адбудуцца яны як асобы, як грамадзяне сваёй краiны.  Даволi складана данесцi да дзяцей усё добрае i каштоўнае,   бо змянiлiся каштоўнасцi i крытэрыi.  Аднак, нягледзячы на гэта, мы  iмкнемся вырасцiць i выхаваць сапраўдных патрыётаў сваёй Радзiмы.

               Выхавальнікамі  школы –інтэрната  пастаўлена мэта i задачы, якiя павiнны прывесцi да станоўчых вынiкаў у грамадзянска-патрыятычным выхаваннi  навучэнцаў.

        Мэта:               

  • далучаць дзяцей да важнейшых агульначалавечых каштоўнасцей, iдэй,   перакананняў, якiя раскрываюць сутнасць беларускай дзяржаўнасцi, фармiраваць актыўную грамадзянскую i жыццёвую пазiцыю ў навучэнцаў школы- iнтэрната.

 

Задачы:           

  • выхоўваць любоў да Радзiмы, гонар за яе, развiваць

            духоўна-маральную культуру, заснаваную на традыцыях   i  

             каштоўнасцях беларускага народа;

  • развiваць нацыянальную самасвядомасць i  грамадзянскую пазiцыю;
  • фармiраваць адказныя паводзiны, развiваць навыкi             здаровага ладу жыцця;
  • выхоўваць таварыскасць, уменне працаваць у калектыве, лiчыцца членамi калектыву;
  • выхоўваць любоў да роднай прыроды, беражлiвыя адносiны да ўсяго жывога.

           Навучэнцы  з дыягназам АПФР  мысляць вобразамi, канкрэтнымi катэгорыямi, эмацыянальна ўспрымаюць ярка афарбаваныя падзеi i факты.  Зыходзячы з гэтага, кожнае мерапрыемства, кожная дэталь прадумываецца да дробязей, улiчваючы iнтарэсы асобы i запатрабаваннi грамадства. Таму  ў сваёй працы выхавальнікi выкарыстоўваюць традыцыйныя i iнтэрактыўныя метады i лiчаць больш эфектыўнымi наступныя формы:

  •  Гутарка;
  •  Класныя i iнфармацыйныя гадзiны;
  •  Вусны часопiс;
  • Вечарыны-роздумы;
  • Экскурсii;
  •  Конкурсы, вiктарыны;
  • Прайграванне сiтуацый;
  • Сустрэчы з ветэранамi Вялiкай Айчыннай вайны i працы,    

         знакамiтымі людзьмi.

         Формы грамадзянска-патрыятычнага выхавання могуць быць калектыўныя, iндывiдуальныя i групавыя. Таксама акрэслены i напрамкi у   рабоце па грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню. Да iх  ліку адносяцца:

  •   Грамадзянска-патрыятычны напрамак;
  •  Краязнаўчы  напрамак;
  • Лiтаратурна-музычны напрамак;
  • Аздараўленчы напрамак;
  • Экалагiчны напрамак;
  • Працоўны напрамак

            Кожная травiнка, лясная або палявая кветка, пяшчотны шолах ветру нагадваюць нам пра Радзiму.  I, вядома, любоў да Радзiмы пачынаецца з прывязаннасцi да таго месца, дзе нарадзiлiся.  Дзiцячыя ўспамiны ярчэй за ўсе застаюцца на ўсе жыццё ў памяцi. Вучнi пастаянна павiнны памятаць, што вёска, дзе яны жывуць,  школа, дзе  яны вучацца - гэта самае святое для iх, самае роднае i блiзкае.        

        Усё  гэта  трэба любiць, берагчы, упрыгожваць не толькi рознымi кветкамi i дрэвамi, але i сваiмi паводзiнамi, добрымi справамi, уважлiвымi адносiнамi да аднавяскоўцаў. Трэбы быць нецярпiмымі да тых, хто нiшчыць, псуе, паганiць навакольную прыгажосць.

    Выхавальнікі школы –інтэрната  многа гутараць з вучнямi аб культуры паводзiн,   бо  аб нашай краiне ,   горадзе,   вёсцы будуць судзiць не толькi па яркiм фасадзе вакзала цi прыгожых каляровых паштоўках, але, у першую чаргу па людзях, якiя сустрэнуцца, па iх паводзiнах. З любоўю да свайго роднага кута i пачынаецца далучэнне кожнага вучня да вялiкай Радзiмы, разуменне таго, што яны яе грамадзяне. На пытанне: «Хто такi грамадзянiн?» у 4 групе  адказалi не адразу. Выхавальнiк Башаркевiч А.М. прапанавала iм заданне: да кожнай лiтары слова «грамадзянiн» падабраць некалькi слоў, якiя б  утрымлiвалi ў сабе глыбокi выхаваўчы сэнс. У вынiку доўгiх разважанняў   навучэнцы группы сумесна з выхавальнiкам  спынiлiся на тых словах, якiя палiчылi самымі важнымі для  сябе.

Г

- гiсторыя, гонар, годнасць                

 Р

- работа (працавiтасць)

А

- адукацыя, актыўнасць                     

М

- мiласэрнасць, мужнасць                  

А

- адказнасць                                         

Д

- дабрыня, дабрабыт                          

З

- здароўе                                                

Я

- якасць

Н

-  новае ў краiне, надзея

I

-    iнтарэс, iдэйнасць

Н

- настойлiвасць, непадкупнасць

        

        

        П

   А

   Т

   Р

   Ы

   Ё

  Т

 

                    

 

              Быць грамадзянiнам i патрыётам сваёй Радзiмы вельмi адказна. Таму на iнфармацыйных класных гадзiнах выхавальнiкi вучаць  дзяцей арыентавацца ў тых матэрыялах, якiя прапануюць нам СМI, звяртаюць ўвагу на дасягненнi нашага раёна, нашай рэспублiкi, на мiралюбiвую палiтыку нашай дзяржавы, на клопат дзяржавы аб дзецях, састарэлых людзях. Чытаюць артыкулы аб старажытным, культурным жыццi краiны, вывучаюць правы i абавязкi, знаёмяць з прававой адказнасцю. Вельмi падабаецца дзецям чытаць, а потым абмяркоўваць матэрыялы аб жыццi i справах равеснiкаў.                      Цiкава прайшлi заняткi: «Я грамадзянiн РБ», «Мой край завецца Беларуссю», «О спорт – ты мiр», «На парозе дарослага жыцця», «Закон пра мяне i мне пра закон», «Нам засталася спадчына», «Славутыя iмены Беларусi», «Канстытуцыя – аснаўны закон» i г.д.

 Вялiкуя ўвага  надаецца  вывучэнню Дзяржаўнай сiмволiкi РБ – «Лунай мой сцяг», «Сiмвалы маёй дзяржавы».

                              

 Вялiкуя ўвага  надаецца  вывучэнню Дзяржаўнай сiмволiкi РБ – «Лунай мой сцяг», «Сiмвалы маёй дзяржавы».

             У ходзе такiх заняткаў у вучняў выпрацоўваюцца свае адносiны да Радзiмы, грамадства, сябе, сваёй будучынi, фармiруюцца ўважлiвыя адносiны да сiмвалаў дзяржаўнай улады. Навучэнцы  цікавяцца  гістарычным  мінулым  сваёй Радзімы.  Пазнавальным  для іх быў  занятак  “Назад у СССР”, які  правяла  выхавальнік  Жылевіч Н.Ф.

                    

 

Далучэнне да духоўнай скарбонкi свайго народа i развiцця патрыятызму даюць экскурсii i паходы. У ходзе экскурсiй  вучнi глыбей знаёмяцца з гiсторыяй Бацькаўшчыны, сустракаюцца з цiкавымi людзьмi, вучацца разумець, цанiць мiнулае i сучаснае свайго народа, знаёмяцца з традыцыямi, звычаямі, самабытнасцю  культуры.   Сумесна  з выхавальнікамі Гульба Л.Ф., Кунцэвіч С.І.  дзеці  пабывалі  ў  гасцях  у  былой  настаўніцы,  самадзейнай  мастачкі М.І.Пратасевіч-Русовіч, пазнаеміліся  з яе мастацкімі творамі.

 

                             

     У час экскурсiйнай паездкі  у г. Валожын “Часцінка  нашае  дзяржавы” навучэнцы наведалi прадпрыемствы горада, краязнаўчы музей, пазнаёмiлiся з гiстарычнымi помнiкамi, пабывалi ў царкве, касцёле, палацы Тышкевiчаў, завiталi да домiка Старога Уласа, паэта i публiцыста, усклалі  кветкі да помніка  загінўшым  у вайну воінам.

      

 

   У  заказніку  “Налібоцкая  пушча”    прайшліся  разам з  выхавальнікамі  Лукашанец А.М. і Арцюшэўскай Д.І.  экалагічнай  сцяжынкай,  пазнаёміліся  з  флорай  і  фаўнай  роднага  краю.

                    

               Вандруючы па Iвянецкай зямлi вучнi  глыбей пазнаёмiлiся з беларускiмi рамёствамi: ганчарствам, ткацтвам ,пабывалi i ў кузні. Яркiя ўстамiны  засталiся ад убачанага ў музеi народных умельцаў.

                                    

            Вельмi цiкавымi былi падарожжы ў Полоцк, Мiнск, да святых беларускай замлi  Еўфрасiннi Полацкай, Валянцiны Мiнскай.                        

Экскурсiйныя паездкi i паходы даюць магчымасць дзецям адчуць сябе часцiнкамi роднай зямлi, грамадзянiнам, якi ганарыцца сваёй краiнай.

         Цiкавай формай работы з’яўляюцца i завочныя падарожжы, на якiх дзецi знаёмяцца з хараством i велiччу   нашай прыроды, вучацца беражлiваму стаўленню да ўсяго жывога. А  ў  падарожжа  абавязкова бяруць  з  сабой  Несцерку, як  гэта  зрабілі  вучні  3 групы  разам  з  выхавальнікам Гульба Л.Ф. пад час  завочнага  падарожжа па славутых  мясцінах Валожыншчыны.

                                          

“Вось  ен, хлеб  духмяны  - дар  зямлі  роднай” – такі  пазнавальны  занятак  з  навучэнцамі  1 і 2 груп  правяла  выхавальнік  Арцюшэўская Д.І.  Выхаванцы  даведаліся  пра ўвесь працэс  прыгатавання  хлеба, глыбей пазнаёміліся  з  працай  хлебароба.

                        

                                                   

                              

Выхаванне  пачуцця  нацыянальнай  свядомасці,   патрыятызму  прадэманстравалі  навучэнцы  ў час  мерапрыемстваў“Я – маленькі  беларус” – выхавальнік  Мядзінская Т.М., “Сваёй зямлёй  я ганаруся”  - выхавальнік  Рубацкая А.Ф.    А колькі  радасных  хвілін  прынесла  свята  “Масленіца” !  А  якія  смачныя  бліны!

                 

 А на практыцы  вучні  падкармлiваюць зiмой птушак, удзельнiчаюць у пасадцы лесу, у вычышчэннi школьнага саду ад смецця.

  Фармiраванне ў дзяцей адказнасцi, патрыятызму, маральных якасцей, пачуццё нацыянальнай свядомасцi даюць падзеi  Вялiкай Айчыннай вайны. Дзецi ўдзельнiчаюць у конкурсах  чытачоў вершаў, у iнсцынiраваннi песень на ваенную тэматыку.

     

  Асаблiва ў фармiраванні патрыятычных пачуццяў, грамадзянскага абавязку, захаванні светлай памяцi абаронцаў Айчыны даюць сустрэчы з ветэранамi Вялікай Айчыннай вайны. 

      Асабiстую  ролю  ў выхаваннi  грамадзянскiх i патрыятычных  якасцей выконваюць  музеi.  Музейны  экспанат, зазначыўшы  iмгненне  мiнулага, робiць  яго сучасным дастаяннем  i фармiруе  адносiны да гістарычных  падзей. З  цiкаўнасцю навучэнцы    наведваюць гiстарычны  куток  школы-iнтэрната, музей   Пяршайскай сярэдняй школы, гісторыка-краязнаўчы  музей г. Валожына.  Цiкавымi для  дзяцей  былі экскурсiя на гiсторыка - мемарыяльны комплекс «Лiнiя Сталiна», удзел у акцыях «Ветэраны жывуць побач», догляд могiлак загiнуўшых лётчыкаў на тэрыторыі вескі Чэхаўшчыны. Праз усе мерапрыемствы чырвонай нiткай праходзiць памяць, павага да людзей,  якiя абаранiлi  нашу зямлю i далi магчымасць жыць нам у краiне шчасця.

       I каб мы прадаўжалi жыць у мiрнай краiне, яе патрэбна абараняць, працаваць, сумленна выконваць свае абавязкi, адказваць за свае ўчынкi. Наведванне музея Баявой славы воiнскай часцi, сустрэчы з салдатамi, праведзеная сумесна з iмi ваенна-патрыятычная гульня «Зарнiца» з’яуляюцца прыкладам мужнасцi, дысцыплiнаванасцi, узаемавыручкi, самаахвярнасцi, павагi да гiстарычных традыцый, любвi да сваёй Айчыны i гонару за яе.

         Такiя сустрэчы даюць стымул для ўмацавання сябе фiзiчна. Таму што чалавек XXI стагоддзя павiнен быць не толькi актыўна звязаным з наваколлем, адданым саёй Радзiме, законапаслухмяным, але фiзiчна  i духоўна здаровым. У гэтым напрамку  праводзiлiся   гутаркi «Здаровая ежа», «Шкодныя звычкi», «Хлопчык-падлетак»; сустрэчы з медыцынскiмi работнiкамі;  вусны часопiс  з тэатрылiзаванай  пастаноўкай  “ СНІД- пагроза чалавецтву”  навучэнцы  паказалі разам з  выхавальнікам  Башаркевіч А.М.”

               

 На такіх мерапрыемствах прагледжваецца сувязь маральных устояў, па якiх павiнен жыць чалавек, і яго фiзiчнае здароўе. З задавальненнем дзецi ўдзельнiчаюць  у спартыўных святах,   сустрэчах  па  футболу  паміж выхаванцамі  і  педагогамі, у развучваннi народных рухомых гульняў.

 

           

 

  У сваёй рабоце  выхавальнікі  школы-інтэрната  звяртаюцца да  дасведу хрысцiянскай педагогiкi.   Духоўна-маральнае выхаванне жыватворна ўплывае на ўсе формы ўзаемаадносiн  чалавека са светам, на фармiраванне грамадзянскай пазiцыi, патрыятычных эмоцый, на стан псiхалагiчнага развiцця.

 

                                       

   

    

        Пасля наведвання навучэнцамі  разам  з  выхавальнікам Башаркевіч А.М. прыюта для састарэлых людзей пры Пяршайскай бальнiцы, дзецi  iшлi моўчкi, кожны думаў пра сваё. I ў гэтай маўклiвасцi  прагучалi  словы дзяцей:  «Мы сваiх бацькоў даглядзiм».  Гэта адзiн з прыкладаў выхавання павагi да бацькоў  i састарэлых людзей, праз якi i пачынаецца шлях да мiласэрнасцi, пачынаецца  выхаванне i развiццё такiх якасцёй у дзяцей, як спачуванне,  спагада, любоў да блiжняга, сумленне.

                     

     Пачуццё  патрыятызму  фарміруецца  ўсім  укладам школьнага  жыцця.  Традыцыяй   стала   напiсанне пiсем, выраб сувенiраў дзецям- iнвалiдам, хворым, састарэлым людзям, дапамога iм па гаспадарцы, бо нельга стаць паўнавартасным  грамадзянiнам дзяржавы, не ведаючы, што дадзеныя Богам запаведзi: «не забi», «не крадзi», «дапамажы» i iншыя абавязковыя для ўсiх, безадносна да таго, веруючы ты цi не.

       Вялiкую ўвага надаецца  развiццю такiх  якасцей, як дабразычлiвасць, справядлiвасць, гаспадарлiвасць, спагадлiвасць, гасцiннасць, чалавекалюбства, уважлiвасць, працавiтасць.  “Насустрач  асабістаму  лёсу” –пад  такой  назвай  адбылося  знаемства  з прафесіямі, якое  правялі  выхавальнікі Дзядзюль Т.А. і Жвірка С.Р.

                   

                                                                                                                                                                                                           

 У  школе  прайшлi такiя мерапрыемствы: вечарына- роздум ”На шляху да міласэрнасці”, вусны часопiс «Беларусь гасцiнная» - выхавальнік  Башаркевіч А.М., вечарына-роздум «Зямля, што нам дадзена лёсам»,  вечарына  “Беларусь – мая Радзіма” – выхавальнік  Башаркевіч А.М.  (Дадатак 1)

     

      Гэта мерапрыемствы  - “Беларусь – мая Радзіма” - рыхтавалася вельмi доўга. У ходзе падрыхтоўкi дзецi датыкнулiся да самых лепшых якасцей, традыцый, дасягненняў як у палiтычным,  так i у эканамiчным, культурным, спартыўным, працоўным жыццi нашага народа. Дзецi з задавальненнем iнсцынiравалi вершы, удзельнiчалi у тэатралiзованных пастаноўках, пяклi бульбяныя аладкi, бліны, частавалi гасцей iмi, з фанцiкаў цукерак рабiлi кветкi, збiралi запiсы з беларускiмi   песнямi, афармлялi альбомы знакамiтых людзей Беларусi, шукалi прымаўкi, прыказкi, развучвалi песнi.

                          

        Вельмi важна, што яны ўсё гэта рабiлi самi, разам, дапамагаючы адзiн аднаму,  аднеслiся да гэтага адказна i пранеслi праз сваю дзейнасць пачуццё гонару за сваю Айчыну. Зыходзячы з асаблiвасцей дзяцей, толькi працоўнай дзейнасцю мы можам прынесцi карысць сваёй дзяржаве. Таму дзецi школы - інтэрната да працоўных спраў адносяцца адказна. Любую работу выконваюць акуратна, працуюць з ахвотай, дапамагаючы  адзiн аднаму.

       Мы стварылi для сябе законы, па якiх iмкнёмся жыць:

  • Маральнасць
  • i таго, чаго не жадаеш сабе»,
  • iма-мацi, умей за яе пастаяць»,
  • i для людзей – пажывуць i людзi для цябе».
  • Дабрыня

Яна выхоўваецца на любовi да блiжняга, да прыроды,

культуры свайго народа, сваёй Радзiмы.

«Добрыя справы, як сонейка грэюць».

  • Актыўнасць жыццёвай пазiцыi
  • iвасць, наведванне цiкаўныхмясцiн.
  • Адзiнства
  • аванне пачуцця калектывiзму.

«Добрае брацтва – лепшае багацтва».

  • Жаданне працаваць

«Вочы баяцца , а рукi робяць”.

На даны момант вучні маюць уяўленне аб ролі асобы ў гісторыі дзяржавы, азнаёміліся з відамі народнай творчасці; удзельнічаюць у справах добраўпарадкавання сваёй школы, школьнай тэрыторыі, дапамагаюць калгасу СПК “Пяршаі” ва ўборцы ўраджаю; вучні даглядаюць магілу, загінуўшых у часы вайны лётчыкаў, клапоцяцца аб сваіх родных.

          Рэзультатыўнасць   выхаваўчай работы бачыцца ў  тым, што многiя   выхаванцы будуць прыстойнымi i сваiмi ўчынкамi не заплямяць права называцца людзьмі, знойдуць справу па душы, будуць людзьмi , якiя ганарацца сваёй Радзiмай.

Выхаванне  патрыятызму,  навыкаў нацыянальнай  свядомасцi праз  аб’яднанне  «Дывiзiён»

   На  павышэнне  статуса   патрыятычнага  выхавання    ў сістэме дадатковага  выхавання арыентавана  работа  аб’яднання па інтарэсах  “Дывізіен”  якім  кіруе  выхавальнік   Гульба Л.Ф.

      

   Жадаючых быць  членамі   аб’яднання  шмат, а  быць ім  можа не кожны, толькі  той, хто з’яўляецца  прыкладам  для  другіх у вучобе, дысцыпліне, той, хто  клапоціцца  аб  дабрабыце  школы, хто дапамагае  малодшым, паважліва адносіцца да  старэйшых людзей, ветэранаў  вайны і працы, да  сваіх бацькоў.  Пасяджэнні   аб’яднання  праходзяць рэгулярна. На іх абмяркоўваюцца  планы  дзейнасці,  запрашаюцца  дзеці, якія былі заўважаны ў парушэннях дысцыпліны, прапагандуецца пры  дапамозе прэзентацый  работа  аб’яднання, якая  накіравана  на  сацыялізацыю   асобы  ў грамадстве, фарміраванне  ў дзяцей грамадзянскай  пазіцыі, што  спрыяе  актыўнаму  далучэнню  навучэнцаў   да жыцця  школы  і грамадства.  Усе гэта садзейнічае  ўмацаванню  добрых  адносін  да  акружаючых людзей, дае невычэрпную цікавасць для развіцця  ў вучняў  патрыятычных  якасцей, пачуцця  нацыянальнай  свядомасці, грамадзянскай  адказнасці.  Сапраўдны  чалавек, як  сказаў В. Сухамлінскі, выражае сябе ў перакананнях  і пачуццях,  у волі  і імкненні, у адносінах  да людзей  і да самога сябе.

Дзейнасць  аб’яднання  “Дывізіен”  здзяйсняецца  праз  розныя  формы  ўзаемадзеяння  з  соцыумам:  акцыя  “Ветэран  жыве  побач”, “Усе  для  вескі, каб  стала  прыгажэйшай”.   Быць  карысным  для  грамадства, быць  добрым – гэта  галоўнае  выхоўваецца  ў  членаў аб’яднання.   

 Члены  аб’яднання  “Дывізіен”  - самыя  актыўныя  ўдзельнікі  акцый  па  аказанню  дапамогі ветэранам вайны і працы, па дабраўпарадкаванню  школьнай  тэрыторыі, па  навядзенню  чысціні абапал  дарогі, якая  вядзе ў школу, па ачыстцы  рачулкі ад смецця.

            

      Мэтай  праграмы аб’яднання “Дывізіен” з’яўляецца  станаўленне  патрыятызму  як  важнейшай   духоўна – маральнай   і  сацыяльнай  каштоўнасці,  выхаванне  чалавека, валодаючага  пачуццем  нацыянальнай   і грамадзянскй свядомасці, сацыяльнай  актыўнасці, любві  да  Радзімы, здольнасць  праяўляць  іх  ў   стваральным  працэсе  ў інтарэсах грамадства, ва  ўмацаванні  і   ўдасканаленнi яго  асноў,  у  тым  ліку і тых  відах  дзейнасці, якія  звязаны  з  яго  абаронай.

 Асноўная ідэя  аб’яднання  па інтарэсах  “Дывізіен” -   выяўленне  ў навучэнца  патрыятычнага  ўсведамлення, пачуцця  вернасці  Айчыне, гатоўнасці да  выканання   грамадзянскага  абавязку, гонару  за  свой  народ – дасягаецца праз  арганічнае  адзінства  дзейнасці  аб’яднання, педагагічнага  калектыва  школы  і грамадскіх  арганізацый.

Чаму  будзем  выучыць і якія  якасці  асобы  выхоўваць?

 Мы  будзем  фарміраваць  патрыятычную   свядомасць   і грамадзянскія  паводзіны;  развіваць   высокамаральныя  якасці,  такія  як  гуманізм,  сумленне,  гонар,   абавязак, прынцыпнасць,адказнасць,  таварыства, калектывізм, дабрыня, павага да людзей, міласэрднасць.   

 Будзем  фарміраваць  вопыт  сацыяльных  паводзін,  у суадносінах да   прынятых  этычным нормаў і  традыцый.

Формы  арганізацыі  дзейнасці  навучэнцаў аб’яднання  «Дывiзiён»:

  • Урокі  мужнасці;
  • Сацыяльна-значымыя  акцыі;
  •   Пошукавыя  групы;
  •  Дзелавыя  і  спартыўна-ваенізіраваныя  гульні  -

усё гэта  неабходна  для стварэння  ўмоў    выражэння  асабістай,  патрыятычнай  і грамадзянскай  пазіцыі  навучэнцаў.

   На  працягу  многіх  гадоў  падтрымлівалася  цесная  сувязь  з наступнымі     арганізацыямі:   ММА  ”Міратворчыя сілы  Казачай Гвардыі”,

   

 

з Хрысціянскім  саюзам моладзі царквы  “Усіх смуткуючых  радасць”,  з Ветэранскім  саюзам г. Валожына,  вайскоўцамі в/ч г. Валожына. 

     

 

Пад час работы     ў аб’яднаннi дзеці змаглі бліжэй  дакрануцца  да подзвігу  людзей,  якіх  узрасціла беларуская  зямля.  З  заміраннем  сэрца  яны  трымалі на ладонях  медалі  Вялікай  Айчыннай  вайны i кожны  з іх  падумаў: “А ці  змог бы я?”  Гэта  пытанне  засталося  без  адказу,  а да таго,  каб навучэнцы  змаглі  абараніць  краіну,  каб  змаглі  плённа  працаваць і прыносіць  карысць  Радзіме  прыарытэтнымі  напрамкамі  ў  рабоце  аб’яднання  “Дывізіен”  з’яўляюцца:

  • Выхаванне  духоўна-маральных  прынцыпаў, грамадзянскай  адказнасці,   любві  да  сваей Айчыны;
  • Фарміраванне  патрыятычных  пачуццяў  на  аснове   баявых і працоўных  традыцый  беларускага  народа;
  • Фарміраванне  глыбокага  разумення канстытуцыйнага  грамадзянскага  абавязку;
  • Фарміраванне  здаровага  ладу  жыцця  навучэнцаў,  прафілактыка 

правапарушэнняў.                

 Яны  з’яўляюцца  арганізатарамі сустрэч  з ветэранамі  Вялікай  Айчыннай вайны  М.Д.Віткіным, С.І. Штэйнерам, былым  вязнем  канцлагера А.А. Шамрай, з выдатнікамі баявой і палітычнай падрыхтоўкі вайсковай часці.

    

 Асобую  ўвагу  члены аб’яднання  надаюць  вывучэнню  гераічнага  мінулага   Беларусі. На тэрыторыі  школы  знаходзіцца  магіла невядомых  лётчыкаў, загінуўшых  у першыя дні   вайны.

Членам  аб’яднання ва ўсіх  справах  дапамагаюць  малодшыя  вучні  школы. Яны  сумесна  правялі  мерапрыемства  “Памяць і помнікі”- выхавальнікі Гульба Л.Ф. і Рубацкая А.Ф. (Дадатак  2)

А потым  разам  пайшлі  да  магілы  загінуўшых  у першыя  дні  вайны  летчыкаў.  “Хто  яна?  Колькі гадоў  прайшло”  “Чаму  ніколі да іх не  прыязжаюць” – цікавіліся  вучні. І тады ўзнікла  ідэя: пачаць пошукавую  працу, каб безымянныя  салдаты  сталі  вядомымі.

          

Імены  воінаў-аўганцаў    павінны  быць акружаны  такой жа пашанай, як і  імены  франтавікоў Вялікай  Айчыннай  вайны.  Аб падзеях аўганскай  вайны расказвалі   ўдзельнікі аб’яднання  на   ўроку  памяці  “Час  выбраў  нас”. (Дадатак 3)

              Цікавымі  формамі  работы  з’яўляюцца   мітынгі  на  якіх  навучэнцы  чытаюць  вершы,ўспамінаюць  трагічныя  моманты  ў жыцці нашай  краіны.

                          

                         

 

Асобую  ўвагу  члены аб’яднання  надаюць  вывучэнню  гераічнага  мінулага   Беларусі. На тэрыторыі  школы  знаходзіцца  магіла невядомых  лётчыкаў, загінуўшых  у першыя дні   вайны.

Членам  аб’яднання ва ўсіх  справах  дапамагаюць  малодшыя  вучні  школы. Яны  сумесна  правялі  мерапрыемства  “Памяць і помнікі”- выхавальнікі  Кунцэвіч С.І., Рубацкая А.Ф. (Дадатак  2)

А потым  разам  пайшлі  да  магілы  загінуўшых  у першыя  дні  вайны  летчыкаў.  “Хто  яна?  Колькі гадоў  прайшло”  “Чаму  ніколі да іх не  прыязжаюць” – цікавіліся  вучні. І тады ўзнікла  ідэя: пачаць пошукавую  працу, каб безымянныя  салдаты  сталі  вядомымі.

Заключэнне

Праведеная  работа  па грамадзянска-патрыятычнаму  выхаванню  была  накіравана  на:

  • Актывiзацыю  дзiцячага  самакiравання, трывалае сфармiраванне самасвядомасці;
  •  Рэалiзацыю  лiдэрскiх  якасцей навучэнцаў ,павышэнне   росту ix творчай  актыўнасцi  пры  арганiзацыi  калектыўных творчых   спраў;
  • Рост   упэўненасці  навучэнцаў  у тым, што  сучасны  грамадзянiн  павiнен любiць i ганарыцца сваёй  Радзiмай, вывучаць  яе гiстарычную, культурную i духоўную спадчыну, быць верным  свайму  грамадзянскаму  абавязку;
  • Атрыманне навучэнцамi  задавальнення  ад  вынiкаў   працэсу  сумеснай дзейнасцi , усведамленне iмi сваей  асабiстай неабходнасцi i карысцi.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 Лiтаратура

 

1.     Лукашэнка, А.Р. Моцная i квiтнеючая    Беларусь павiнна мець мацны iдэалагiчны   фундамент/  А.Р.Лукашэнка//Рэспубліка. -2003. – 29сак. – С.1-8.

 

2. Канцэпцыя выхавання дзяцей  i моладзi ў  Рэспублiцы Беларусь// Праблемы выхавання. – 2000. – №2. – С.10-43.

 

3.     В.В.Буткевiч. Грамадзянскае  выхаванне дзяцей i     моладзi. Мiнск. – Нацыянальны iнстытут  адукацыi. – 2007.

4.     Г.Ф.Бедулiна. Метадычнае  суправаджэнне   iдэалагiчнай работы   ў агульнаадукацыйных  установах.   -  Мiнск. – Нацыянальны iнстытут  адукацыi. – 2007

5.      А.А.Каваленя. Патрыятызм – важнейшая ўмова   фармiравання сацыяльна актыўнай  асобы  / Адукацыя і выхаванне. - №5 2008. – С.7-13.

6.       Е.П.Марковiч.   Выхаваць  чалавека - грамадзянiна  i патрыета./ Адукацыя і выхаванне. - №4  2006 С.30-34.

7.     Л.I.Новiкаў.  Дзяржаўная   сiмволiка  i патрыятычнае  выхаванне  моладзi./ Веснік адукацыі - №2- 2005- С.18-26.

8.     Iнтэрнэт-рэсурс / http://www/onlinedics.ru/slovar.

 

Категория: Мои статьи | Добавил: admin_chehov_internat (17.02.2016)
Просмотров: 3137 | Комментарии: 1 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: