Пятница, 26.04.2024, 12:37




  Чеховщинская
вспомогательная
школа-интернат
Вы вошли как Гость | Группа "Гости"
Календарь
«  Март 2017  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Архив записей

Главная » 2017 » Март » 17 » Тыдзень роднай мовы
10:53
Тыдзень роднай мовы

  У школе-інтернаце стала добрай традыцыяй правядзенне тыдня роднай мовы і літаратуры, бо любоў і цікавасць да мовы свайго народа з’яўляецца неад’емнай часткай сапраўднага патрыятызму.

 Мерапрыемствы  “Тыдня роднай мовы” прайшлі адпаведна плану і былі разнастайныя па форме і змесце.

  Васілій Уладзіміравіч Марзак правёў пазакласны занятак “Літаратурная Валожыншчына”, на якім ён пазнаёміў вучняў з паэтамі, пісьменнікамі, музычнымі творамі нашых землякоў, раскрыў значэнне беларускай мовы для беларусаў, паказаў яе асаблівасці.

  На вучэбным занятку “Беларускія байкі” Васілій Уладзіміравіч пазнаёміў навучэнцаў з байкамі беларускіх пісьменнікаў.

  Галіна Іванаўна Борыс правяла занятак “Беларуская мова – сродак зносін беларусаў”, на якім навучэнцы яшчэ раз далучыліся да нацыянальнай спадчыны.

  Ларыса Фамінічна Ціхановіч правяла гульню-віктарыну “Жывая вада бацькоўскіх крыніц”, на якой у гульнёвай форме папаўняліся і замацоўваліся веды вучняў пра беларускую пісьменнасць у старадаўні і цяперашні час.

  У групах прайшлі выхаваўчыя заняткі “Міжнародны дзень роднай мовы”. Выхавацелі пазнаёмілі вучняў з гісторыяй узнікнення гэтага свята, чыталі вершы на роднай мове, слухалі родныя беларускія песні. Разважалі, што трэба рабіць, каб слова роднае не загінула, каб беларуская мова наша жыла і квітнела.

  Мерапрыемствы, праведзенныя ў рамках “Тыдня роднай мовы” дапамаглі далучыцца ўсім да скарбонкі беларускай мовы і лепш зразумець яе прыгажосць і мілагучнасць.

 

Просмотров: 467 | Добавил: admin_chehov_internat | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: