Четверг, 09.05.2024, 12:14




  Чеховщинская
вспомогательная
школа-интернат
Вы вошли как Гость | Группа "Гости"
Календарь
«  Апрель 2015  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930
Архив записей

Главная » 2015 » Апрель » 24 » Семінар
15:53
Семінар

23 красавіка 2015 года на базе ДУА “Чэхаўшчынская  дапаможная школа-інтэрнат” Валожынскага раёна адбыўся абласны семінар-практыкум “Фарміраванне сацыяльна-значымых кампетэнцый у вучняў дапаможнай школы-інтэрната”.

Арганізатар семінара ДУА “Мінскі абласны цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі”.

 У семінары прынялі ўдзел намеснікі дырэктараў па вучэбнай рабоце, настаўнікі-дэфектолагі дапаможных школ-інтэрнатаў Мінскай вобасці.

Праграма семінара-практыкума ўключала прэзентацыю ўстановы, асноўных накірункаў работы  па фарміраванню сацыяльна-значымых кампетэнцый у навучэнцаў дапаможнай школы, наведванне адкрытых урокаў і заняткаў.        

У  ходзе семінара-практыкума яго ўдзельнікі пазнаёміліся з сістэмай работы па фарміраванню сацыяльна-значымых кампетэнцый у навучэнцаў дапаможнай школы, зместам вопыту  работы па фарміраванню навыкаў дзелавых зносін у вучняў з інтэлектуальнай недастатковасцю на ўроках беларускай мовы (настаўнік-дэфектолаг Марзак В.У.).

Удзельнікі  семінара-практыкума наведалі адкрытыя ўрокі і заняткі:

-урок сацыяльна-бытавой арыенціроўкі ў 3-4 класе па тэме “Правілы паводзін на загараднай дарозе”;        

- выхаваўчае мерапрыемства ў другім аддзяленні “Ці ведаеш ты свой адрас?”     

 .

 Асобую цікавасць выклікаў факультатыўны эксперыментальна-пазнавальны  занятак “Гэта дзіўнае малако”, дзе вучні 8 класа пад кіраўніцтвам настаўніка сацыяльна-бытавой арыенціроўкі Гарбачэўскай Таццяны Валер’еўны даследвалі малочныя прадукты, вызначалі тлустасць малака, пазнаёміліся з хуткім спосабам атрымання якаснага тварагу, навучыліся рыхтаваць малочны кактэйль           .

У ходзе пасяджэння круглага стала ўвазе ўдзельнікаў быў прадстаўлены вопыт работы  ўстановы ў рамках сацыяльнага праекта самастойнага  пражывання выхаванцаў «Кватэра» 

Удзельнікі семінара атрымалі магчымасць выканаць практычныя і тэставыя заданні па тэме «Дзелавыя дакументы», распрацаваныя педагогамі школы-інтэрната. Дадзеныя матэрыялы ўдзельнікі семінара-практыкума змогуць выкарыстаць на месцах.

Актуальнасць і значымасць прадстаўленай на семінары-практыкуме інфармацыі высока ацэнена яго ўдзельнікамі. Атрыманы практыка-арыентаваны вопыт дазволіць спецыялістам дапаможных школ павысіць якасць і эфектыўнасць адукацыйнага працэсу.

     

Просмотров: 979 | Добавил: admin_chehov_internat | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: