Суббота, 04.05.2024, 07:53




  Чеховщинская
вспомогательная
школа-интернат
Вы вошли как Гость | Группа "Гости"
Календарь
«  Май 2015  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Архив записей

Главная » 2015 » Май » 28 » 26.05.2015 Акцыя “Не пакідайце дзяцей адных!”
21:50
26.05.2015 Акцыя “Не пакідайце дзяцей адных!”
26.05.2015
 

Акцыя “Не пакідайце дзяцей адных!” у Валожынскім раёне

У канікулярны перыяд значна ўзрастае рызыка ўзнікнення пажараў па прычыне дзіцячага свавольства з агнём, а таксама гібелі дзяцей на вадаёмах. У рамках другога этапу акцыі “Не пакідайце дзяцей адных!” і з мэтай папярэджання надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей, работнікі Валожынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях наведалі ўстановы адукацыі. Ратавальнікі нагадалі дзецям простыя правілы бяспекі, якія неабходна выконваць, каб не патрапіць у непрыемную сітуацыю. Для навочнага прадстаўлення аб дзеяннях у надзвычайнай сітуацыі на вадзе,  прадэманстравалі відэафільм «Бяспека на вадзе».

Самай запамінальнай і відовішчнай падзеяй была дэманстрацыя пажарнай тэхнікі. Навучэнцы з вялікай цікавасцю слухалі апавяданні пра магчымасці сучаснага абсталявання, а некаторыя нават змаглі апрабаваць яго ў дзеянні. У дзяцей была магчымасць прымерыць баявую вопратку і тым самым адчуць сябе сапраўднымі ратавальнікамі. А водны феерверк дабавіў настрою не толькі дзецям, але і дарослым.

Хочацца спадзявацца, што такія зносіны з навучэнцамі нашых устаноў адукацыі не пройдуць бясследна і надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей атрымаецца пазбегнуць.

 
 
 
Просмотров: 422 | Добавил: admin_chehov_internat | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: