Навучанне дзяцей з інтэлектуальнай недастатковасцю прадугледжвае стварэнне ўмоў навучання і выхавання, з улікам асобых адукацыйных запатрабаванняў навучэнцаў праз індывідуалізацыю і дыферэнцыяцыю адукацыйнага працэсу.
Выкарыстанне актыўных метадаў навучання пры рабоце з вучнямі з інтэлектуальнай недастатковасцю асабліва важна, т.як. у навучэнцаў назіраецца нізкі ўзровень пазнавальнай актыўнасці, нізкая матывацыя да вучэбнай дзейнасці.
У якасці сродкаў актывізацыі навучання выступаюць змест, метады, прыемы і формы арганізацыі адукацыйнага працэу. Такім чынам, узровень актыўнасці школьніка вызначаецца тым, на колькі змест і метады арганізацыі навучання садзейнічаюць гэтай актыўнасці.
Пры арганізацыі заняткаў па развццю пазнаваьнай дзейнасці неабходна улічваць, з аднаго боку, прынцып даступнаці,
а з другога боку, не дапускаць залішней спрошчанасці матэрыялу. Змест становіцца эфектыўным сродкам актывізацыі вучэбнай дзейнасці у тым выпадку, калі ён адпавядае псіхічным і інтэлектуальным магчымасцям навучэнцаў і іх зпатрэбам.
Вопыт работы паказвае, што найбольш эфектыўнымі формамі арганізацыі заняткаў па развіццю пазнавальнай дзейнасці з’яўляюцца:
- гульня;
- казка;
- падарожжа;
- спаборніцтва;
- фантазіраванне і г.д.
Разам з традыцыйнымі методыкамі, педагогі нашай школы шырока выкарыстоўваюць казкатэрапію ў комплексе з рэлаксацыяй, псіхагімнастыкай.
У аснову заняткаў пакладзены комплексна-тэматычны метад з выкарыстаннем наглядных і гульнёвых прыёмаў
Пабудова заняткаў мае разнастайныя формы: у адным вупадку – гэта заняткі-спектаклі, дзе вучні – удзельнікі спектакля, у другім – яны настаўнікі, а ў трэцім – яны вучні. Такая пабудова заняткаў дазваляе:
- дабівацца ўстойлівасці ўвагі вучняў з парушэннямі пазнавальных магчымасцей;
- падтрымліваць цікавасць да матэрыялу на працягу ўсяго занятку.
Пацвярджэннем таму можна прывесці прыклад "У нас у гасцях гномы Гена і Гога»
- Дзеці, вы памятаеце казку пра Беласнежку? З кім яна сябравала? (з гномамі).
- Зараз мы станем адлюстроўваць розных гномаў. Пакажыце, якім быў гном Буркун. Якім вы прадстаўляеце сабе гнома Весяльчака? (Вучні ахвотна дэманструюць вясёлага, сумнага, дабрага і злога гномаў.)
Псіхафізічная гімнастыка садзейнічае
- разняволенню дзяцей,
- праяўленню свайго "я",
- развіццю ўяўлення,
- пераадоленню рухальнай няёмкасці.
Такім чынам, на занятках праследжваецца выкарыстанне казкатэрапіі, гульнёвых форм паведамлення вывучаемага матэрыялу. Гэта прабуждае цікавасць да заняткаў і ўвага навучэнца скіроўваецца да вывучаемай тэмы.
Выкарыстанне метадаў і пыёмаў гульнёвых тэхналогій прадстаўляе шырокія магчымасці для развіцця творчых здольнасцей вучняў, фарміравання пазнавальнай цікавасці, творчага мыслення, моўнага развіцця.
Чароўныя карцінкі
Дзеці вучацца запамінаць не толькі асобныя прадметы, але і цэлыя тэксты, вучням прапануецца пры чытанні казкі ці апавядання, раскласці на карцінкі-сімвалы і, карыстаючыся імі, пераказаць прачытанае.
Нетрадыцыйная тэхніка малявання ў рабоце з вучнямі.
маляванне пальчыкамі;
маляванне ватнымі палачкамі;
маляванне пячаткамі і разнастайнымі прадметамі;
напырскванне;
маляванне мятай паперай;
кляксаграфія з трубачкай.
Такім чынам, выкарыстанне нетрадыцыйнай тэхнікі малявання ў рабоце з вучнямі садзейнічае:
- пераадоленню маторнай няёмкасці (а значыць і слабых выяўленчых уменяў, якія назіраюцца ў вучняў пры правядзенні традыцыйных заняткаў па выяўленчай дзейнасці);
-па-новаму адкрывае перад вучнем навакольны свет, што;
-дапамагае актывізаваць і пашырыць слоўнікавы запас;
- дае прадстаўленне аб новых магчымасцях узаемадзечння прадметаў;
-стварае моцную псіхафізіялагічную базу для развіцця маўлення.
Выкарыстанне кінезіалагічных практыкаванняў на занятках па развіццю пазнавальнай дзейнасці
-садзейнічаюць паляпшэнню почырку, так як развіваюць дробную маторыку рук;
-дазваляюць палепшыць увагу, памяць, прасторавыя ўяўленні;
-повышаюць працаздольнасць, зніжаюць стомленасць;
-актывізуюць пазнавальныя працэсы;
-повышаюць здольнасць да адвольнага кантролю.
Выкарыстанне карціннага матэрыялу
- для змены віда дзейнасці ў ходзе занятку;
- для развіцця зрокавага ўспрымання;
- для актывізацыі слоўнікавага запасу;
- для развіццяя звязнага маўлення.
Такім чынам, прымяненне пералічаных метадаў і прыёмы арганізацыі навучання ў той ці іншай ступені
- стымулюе пазнавальную актыўнасць вучняў з інтэлектуальнай недастатковасцю;
- развівае іх творчыя здольнасці;
- актыўнаўуцягвае навучэнцаў у адукацыйны працэс;
- стымулюе самастойую дзейнасць вучняў.
Разнастайнасць метадаў навучання дае магчымасць педагогу чаргаваць віды работы.
Пераключэнне з аднаго віда дзейнасці на другі, папярэджвае стамленне, і разам з тым садзейнічае больш глыбокаму і якаснаму засваенню матэрыялу, забяспечвае яго ўспрыняцце.
«Дзіця не стамляецца ад работы,
каторая адказвае яго функцыянальным жыццёвым патрэбам»
Селестэн Фрэнэ |