Тэма: Лясная зона. Геаграфічнае
становішча. Прыродныя ўмовы.
Задачы: - пазнаёміць
вучняў з геаграфічным становішчам, прыроднымі ўмовамі лясной зоны мацерыка
Еўразія;
- удасканальваць
прасторавую арыенціроўку ў вучняў пры рабоце
з картай і ў класе;
- ствараць умовы для
развіцця самастойнасці, уменне аналізаваць,
думаць лагічна, рабіць вывад;
- выхоўваць пачуццё
ўзаемадапамогі і адказнасці за калектыў .
Абсталяванне: фізічная карта паўшар’яў, падручнікі, рабочыя сшыткі,
алоўкі, карткі для індывідуальнай працы.
Ход урока.
I.Арганізацыйны
пачатак урока.
Што
павесілі галоўкі?
Хопіць, дзеці, сумаваць.
Мо адправімся ў вандроўку!
Ну, а што з сабою узяць?
Стараннасць?.. Так. Увагу?.. Цудоўна!
Калі вы будзеце ўважлівыя і старанныя, то як
следуе асэнсуеце і надоўга запомніце тэму сённяшняга ўрока: "Лясная зона, Геаграфічнае
становішча. Прыродныя ўмовы”.
Дыдактычная
гульня "Збяры слова”
-
З якімі
прыроднымі зонамі мы пазнаёміліся на папярэдніх уроках?
Адказы вучняў (Зона арктычных пустынь і Зона тундры). Пры
адказах вучняў на фізічную карту паўшар’яў прымацоўваюцца назвы прыродных зон.
II.Актуалізацыя
ведаў у вучняў.
Работа з картай прыродных зон (ст.18-19)і з падручнікам (ст.87,
ст.92)
Пытанні і заданні:
Клас раздзелены
на дзве групы. Першая група працуе з картай, другая група з падручнікам.
1. Дзе размешчана зона арктычных пустынь Еўразіі? (Першая
група вызначае геаграфічнае становішча па карце, другая група зачытвае па
падручніку ст.87).
2. Дзе размешчана зона тундры Еўразіі? (Другая група
вызначае геаграфічнае становішча па карце, першая група зачытвае па падручніку
ст.92).
Заданне 1.
Запоўніце табліцу.
Прыродная зона
|
Арктычныя пустыні
|
Тундра
|
Клімат
|
|
|
Раслінны
свет
|
|
|
Жывёльны
свет
|
|
|
Заданне 2.
Разгледзьце малюнкі. Напішыце назвы жывёл
 


III.Вывучэнне новага матэрыялу.
Работа з картай прыродныя зоны
Зямлі і з падручнікам.
1. Якая прыродная зона размешчана на поўдзень ад зоны
тундры?
(Першая група вызначае
геаграфічнае становішча па карце (ст.18-19), другая група зачытвае па
падручніку (ст.101)).
2. У якой прыроднай зоне пражываем мы?
Работа з фізічнай картай
паўшар’яў і з падручнікам
1. Якая форма паверхні пераважае ў лясной зоне?
(Другая група вызначае форму
паверхні па карце, першая група зачытвае па падручніку ст.101).
2. Вызначыць, які ўплыў на клімат лясной зоны аказваюць акіяны?
( на фізічнай карце
паказаць напрамак паветраных мас –стрэлкамі).
3. Поры года.
4. У якой частцы лясной зоны клімат найбольш суровы?(Слоўнікавая работа – г.Аймякон).
5. Рэкі лясной зоны (Рэйн, Волга,
Дняпро – еўрапейская частка, Об, Енісей, Лена, Амур – азіяцкая частка, фіз.карта
ст.64) – Вызначыць, у якім напрамку
цякуць рэкі?
6. Азёры лясной зоны (Ладажскае, Анежскае, Байкал, фіз.карта ст.64) . Вызначыць геаграфічнае становішча.
Фізкультхвілінка – гульня
Калі называецца возера, то стаім на месцы. Калі рака– хадзьба вакол сталоў па гадзіннікавай стрэлцы (Волга, Байкал, Лена,
Анежскае).
IY.Замацаванне і
сістэматызацыя ведаў вучняў.
Самастойнае выкананне заданняў у рабочых сшытках с. 44-45. "Лясная зона, Геаграфічнае
становішча,. Прыродныя ўмовы”.
V.Падвядзенне
вынікаў, выстаўленне адзнак
Я ведаў, усё ў нас атрымаецца,
Прыродныя
зоны далей мы будзем вывучаць.
Усім вандроўнікам сягоння,
У журнал пастаўлю і "сем”, і
"шэсць”, і "пяць”.
YI. Дамашняе заданне, прачытаць артыкул падручнка ст.101-102, адказаць на
пытанні 1-6.
VII. Рэфлексія.
Каму на ўроку было цікава працаваць – то станце на поўдзень.
Каму на
ўроку было сумна - то станце на поўнач.
Каму на
ўроку было цяжкавата працаваць – то станце на ўсход.
Як гэта здорава і правільна,
Што сярод колькасці навук.
Мы
вывучаем геаграфію,
Каб стаў зразумелым свет вакол.
ЗАданне 1.
Запоўніце табліцу.
Прыродная зона
|
Арктычныя пустыні
|
Тундра
|
Клімат
|
|
|
Раслінны
свет
|
|
|
Жывёльны
свет
|
|
|
|