Вторник, 16.04.2024, 19:18




  Чеховщинская
вспомогательная
школа-интернат
Вы вошли как Гость | Группа "Гости"
Архив записей

Каталог статей

Главная » Статьи » Мои статьи

Выкарыстанне актыўных метадаў і прыёмаў работы на занятках па развіццю пазнавальнай дзейнасці

Навучанне дзяцей з інтэлектуальнай недастатковасцю прадугледжвае стварэнне ўмоў навучання і выхавання, з улікам асобых адукацыйных запатрабаванняў навучэнцаў праз індывідуалізацыю і дыферэнцыяцыю адукацыйнага працэсу.

Выкарыстанне актыўных метадаў навучання пры рабоце з вучнямі з інтэлектуальнай недастатковасцю асабліва важна, т.як. у навучэнцаў назіраецца нізкі ўзровень пазнавальнай актыўнасці, нізкая матывацыя да вучэбнай дзейнасці.

У якасці сродкаў актывізацыі навучання выступаюць змест, метады, прыемы і формы арганізацыі адукацыйнага працэу. Такім чынам, узровень актыўнасці школьніка вызначаецца тым, на колькі змест і метады арганізацыі навучання садзейнічаюць  гэтай актыўнасці.

Пры арганізацыі заняткаў па развццю пазнаваьнай дзейнасці неабходна улічваць, з аднаго боку, прынцып даступнаці,
а з другога боку, не дапускаць залішней спрошчанасці матэрыялу.
Змест становіцца эфектыўным сродкам актывізацыі вучэбнай дзейнасці у тым выпадку, калі ён адпавядае псіхічным і інтэлектуальным магчымасцям навучэнцаў і іх зпатрэбам.

Вопыт работы паказвае, што найбольш эфектыўнымі формамі арганізацыі заняткаў па развіццю пазнавальнай дзейнасці з’яўляюцца:

  •  гульня;
  • казка;
  • падарожжа;
  • спаборніцтва;
  • фантазіраванне і г.д.

Разам з традыцыйнымі методыкамі, педагогі нашай школы шырока выкарыстоўваюць казкатэрапію ў комплексе з рэлаксацыяй, псіхагімнастыкай.

 

 

У аснову заняткаў пакладзены комплексна-тэматычны метад з выкарыстаннем наглядных і гульнёвых прыёмаў

Пабудова заняткаў мае разнастайныя формы: у адным вупадку – гэта заняткі-спектаклі, дзе вучні – удзельнікі спектакля, у другім – яны настаўнікі, а ў трэцім – яны вучні. Такая пабудова заняткаў дазваляе:

  • дабівацца ўстойлівасці  ўвагі вучняў з парушэннямі пазнавальных магчымасцей;
  •   падтрымліваць цікавасць да  матэрыялу на працягу ўсяго занятку.

     

Пацвярджэннем таму можна прывесці прыклад  "У нас у гасцях гномы  Гена і Гога»

- Дзеці, вы памятаеце казку пра Беласнежку? З кім яна сябравала? (з гномамі).

- Зараз  мы станем адлюстроўваць розных гномаў. Пакажыце, якім быў гном Буркун. Якім вы прадстаўляеце сабе гнома Весяльчака? (Вучні ахвотна  дэманструюць вясёлага, сумнага, дабрага і злога  гномаў.)

         Псіхафізічная гімнастыка садзейнічае

  • разняволенню дзяцей,
  • праяўленню свайго "я",
  • развіццю ўяўлення,
  • пераадоленню рухальнай няёмкасці.

 

Такім чынам, на занятках праследжваецца выкарыстанне казкатэрапіі, гульнёвых форм паведамлення вывучаемага матэрыялу. Гэта прабуждае цікавасць да заняткаў і ўвага навучэнца скіроўваецца да вывучаемай тэмы.

Выкарыстанне метадаў і пыёмаў гульнёвых тэхналогій прадстаўляе шырокія магчымасці  для развіцця творчых здольнасцей вучняў, фарміравання пазнавальнай цікавасці, творчага мыслення,  моўнага развіцця.

  •  

         Чароўныя карцінкі

Дзеці вучацца запамінаць не толькі асобныя прадметы, але і цэлыя тэксты, вучням прапануецца пры чытанні казкі ці апавядання, раскласці на карцінкі-сімвалы і, карыстаючыся імі, пераказаць прачытанае.

 

 Нетрадыцыйная тэхніка малявання ў рабоце з вучнямі.

маляванне пальчыкамі;

маляванне ватнымі палачкамі;

маляванне пячаткамі і разнастайнымі прадметамі;

напырскванне;

маляванне мятай паперай;

кляксаграфія з трубачкай.

Такім чынам, выкарыстанне  нетрадыцыйнай тэхнікі малявання ў рабоце з вучнямі садзейнічае:

  • пераадоленню маторнай няёмкасці (а значыць  і слабых выяўленчых уменяў, якія назіраюцца ў вучняў пры правядзенні традыцыйных заняткаў па выяўленчай дзейнасці);

-па-новаму адкрывае перад вучнем навакольны свет, што;

-дапамагае актывізаваць і пашырыць слоўнікавы запас;

- дае прадстаўленне аб новых магчымасцях узаемадзечння прадметаў;

-стварае моцную псіхафізіялагічную базу для развіцця маўлення.


    Выкарыстанне кінезіалагічных практыкаванняў на занятках па развіццю пазнавальнай дзейнасці

-садзейнічаюць паляпшэнню почырку, так як развіваюць дробную маторыку рук;

-дазваляюць палепшыць увагу, памяць, прасторавыя ўяўленні;

-повышаюць працаздольнасць, зніжаюць стомленасць;

-актывізуюць пазнавальныя працэсы;

-повышаюць здольнасць    да адвольнага кантролю.

 Выкарыстанне карціннага  матэрыялу

  • для змены віда дзейнасці ў ходзе занятку;
  • для развіцця зрокавага ўспрымання;
  • для актывізацыі слоўнікавага запасу;
  • для развіццяя звязнага маўлення.

Такім чынам, прымяненне пералічаных метадаў і прыёмы арганізацыі навучання ў той ці іншай ступені

  • стымулюе пазнавальную актыўнасць вучняў з інтэлектуальнай недастатковасцю;
  • развівае іх творчыя здольнасці;
  • актыўнаўуцягвае навучэнцаў у адукацыйны працэс;
  • стымулюе самастойую дзейнасць вучняў.

Разнастайнасць метадаў навучання дае магчымасць педагогу чаргаваць віды работы.

Пераключэнне з аднаго віда дзейнасці на другі, папярэджвае стамленне, і разам з тым садзейнічае больш глыбокаму і якаснаму засваенню матэрыялу, забяспечвае яго ўспрыняцце.

 

«Дзіця не стамляецца  ад работы,

 каторая адказвае яго функцыянальным                                           жыццёвым патрэбам»

Селестэн Фрэнэ
         

Категория: Мои статьи | Добавил: admin_chehov_internat (22.03.2015)
Просмотров: 4776 | Комментарии: 5 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 1
1 KaylaTutty  
0
Hello, did you receive my offer?
from2325214cv https://google.com

Имя *:
Email *:
Код *: