Пятница, 29.03.2024, 04:19




  Чеховщинская
вспомогательная
школа-интернат
Вы вошли как Гость | Группа "Гости"
Календарь
«  Февраль 2016  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
29
Архив записей

Главная » 2016 » Февраль » 11 » ВЯСЁЛКАВЫ КАРАГОД
16:38
ВЯСЁЛКАВЫ КАРАГОД

У панядзелак, 8 лютага, у горадзе  Маладзечна прайшоў абласны 2 этап 11 рэспубліканскага фестываля мастацкай творчасці “Вясёлкавы карагод”,

у якім прынялі ўдзел інтэрнацкія ўстановы Мінскай вобласці. У гэтым творчым конкурсе  ўдзельнічалі выхаванцы дзяржаўнай установы адукацыі “Чэхаўшчынская дапаможная школа-інтэрнат”.

 

На суд кампетэнтнага журы была прадстаўлена  даволі самабытная праграма ў выкананні выхаванцаў школы-інтэрната і іх педагогаў. Мастацкія нумары адлюстроўвалі рознабаковыя накірункі выхаваўчай дзейнасці школы-інтэрната.

Выступленні вучняў былі пабудаваны на гісторыка-краязнаўчым матэрыяле Валожынскага краю.

Цёплымі апладысментамі госці падтрымалі танцы “Падэграс” і “Белая касыначка” у выкананні ўдзельнікаў мастацкай самадзейнасці школы-інтэрната (кіраўнік  Садоўская Г.Г.) 

Байка Кандрата Крапівы “Плывец-тэарэтык” у выкананні Скорага Максіма, вучня 7 класа, узняла настрой у гледачоў сваім гумарам і артыстычным выкананнем.

Пра цікавае і разнастайнае жыццё выхаванцаў школы вучні здолелі расказаць у песні “Наша школа”, якая напісана на словы былой вучаніцы школы Вольгі Арлоўскай у музычным афармленні  Мікалая Пратасевіча.

Насычанай і разнастайнай глядзелася выстава творчых работ вучняў. У школе вялікім попытам дзяцей карыстаюцца гурткі “Прапільная разьба па  дрэве” (кіраўнікі Цяшкевіч А.Г. і Вайткевіч К.А.) і “Юныя ўмельцы” (кіраўнік Кузаўлёва Н.Л). На занятках  вучні працуюць з драўнінай, ніткамі, саленым цестам, вышываюць крыжыкам.

 

Работы вучняў з дрэва “Млын”, “Янот” і “Першае паляванне” адабраныя на абласную выставу, якая будзе праводзіцца пад час заключнага этапу конкурсу “Вясёлкавы карагод”.

Работы выхаванцаў “Лялькі ў панчохах” і вышыўка крыжыкам “Папялушка” адзначаны дыпломамі конкурсу.

У родную школу ўдзельнікі конкурсу вярталіся стомленыя, але задаволеныя.

Просмотров: 484 | Добавил: admin_chehov_internat | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: