Пятница, 19.04.2024, 05:04




  Чеховщинская
вспомогательная
школа-интернат
Вы вошли как Гость | Группа "Гости"
Календарь
«  Апрель 2016  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930
Архив записей

Главная » 2016 » Апрель » 17 » ШОСТЫ ДЗЕНЬ 16 КРАСАВІКА
23:24
ШОСТЫ ДЗЕНЬ 16 КРАСАВІКА

16   КРАСАВІКА  2016  ГОДА

 

 

1.У дзяржаўнай установе  адукацыі “Чэхаўшчынская дапаможная школа-інтэрнат” адбыліся   пазакласныя мерапрыемствы:

-Занятак з запрашэннем медыцынскага работніка: “Мыцце твару, шыі. Мыцце ног.  Догляд за валасамі”.     Выхавацель 1 групы Арцюшэўская Д.І.  і медыцынскі работнік Жуковіч А.Л. расказалі  дзецям, як правільна даглядаць за сваім целам, якімі гігіенічнымі  сродкамі карыстацца.

-Занятак «З вяртаннем на радзіму,  дарагія суседзі!»   Выхавацель  Лукашанец А.М. ставіла сваей  мэтай  замацаваць веды выхаванцаў пра тое, як людзі клапоцяцца пра птушак, як птушкі дапамагаюць  людзям. 

-Занятак “Уплыў наведвання помнікаў і гістарычных мясцін на фарміраванне светапогляду падлетка”. Выхавацель Жылевіч Н.Ф. імкнулася паказаць  выхаванцам 4 групы, наколькі важна ведаць і  паважаць  гістарычнае мінулае сваей краіны. 

-Занятак  “Здаровы лад жыцця”. Выхавацель  Жвірка С.Р. сумесна з педагогам-псіхолагам  Гарбачэўскім Ул.Ул.  расказалі выхаванцам 5 групы пра пагубныя наступствы для здаро’я чалавека ад  ўжывання алкаголя і тытунёвых вырабаў. 

 

 

2. У  рамках акцыі “Моладзь за чысціню родных мясцін” у  школе-інтэрнаце прайшоў  экалагічны  суботнік. Выхаванцы 1-5 груп  прыбіралі прышкольную тэрыторыю.

 

3. З навучэнцамі  6-8 класаў педагог-псіхолаг правёў  занятак па профарыентацыі: “Вывучаем  прафесіі  “кухонны рабочы”, “прыбіральшчык  службовых памяшканняў”. На занятку  навучэнцы  пазнаеміліся з патрабаваннямі да прадстаўнікоў дадзеных прафесій і ўмовамі працы. 

 

4. Педагог-псіхолаг Гарбачэўскі Ул.Ул. аформіў стэнд “Рыхтуемся да экзаменаў”.  Педагог-псіхолаг правеў гутарку з   выпускнікамі школы-інтэрната  і  даў   рэкамендацыі  па зняццю стрэса ў час экзамена. 

 

 

Просмотров: 380 | Добавил: admin_chehov_internat | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: