Суббота, 20.04.2024, 03:07




  Чеховщинская
вспомогательная
школа-интернат
Вы вошли как Гость | Группа "Гости"
Календарь
«  Март 2016  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031
Архив записей

Главная » 2016 » Март » 7 » Шосты дзень 05.03
16:36
Шосты дзень 05.03

05.03.2016  года

1.У дзяржаўнай установе  адукацыі “Чэхаўшчынская дапаможная школа-інтэрнат” адбыліся   выхаваўчыя мерапрыемствы  ў групах:

-Час жывапісу ў 1 групе: “Малюнак  для любай матулі”. Выхавацель Арцюшэўская Д.І.  імкнулася  паказаць  ролю маці ў жыцці кожнага чалавека,  дакрануцца да   светлага  пачуцця  любові  і павагі да  роднай   матулі.  У канцы    занятка выхаванцы сваімі рукамі зрабілі падарункі для сваіх матуль   на свята 8 Сакавіка

-Экалагічны  час у 2 групе:  “Хто ў лесе  жыве, што ў лесе расце”. Выхавацель Лукашанец А.М. імкнулася  ў час занятка  паказаць наколькі прыгожая і разнапланавая прырода нашага края,  імкнулася  прывіць цікавасць да  пазнання новага,  працавала над развіваццем  звязнай мовы  выхаванцаў, увагі, памяці  шляхам завучвання невялікіх вершаў,  разгадвання загадак, вылучэння  лішняга аб’екта ў радзе.

 -Выхаванцы 3,4,5 груп працавалі над вырабам паштовак да свята 8 Сакавіка, малявалі малюнкі для сваіх матуль. Выхаванцы сумесна з педагогам арганізатарам аформілі выставу да свята  8 Сакавіка.

2. Кіраўнік  фізвыхавання правёў спартыўныя гульні  з выхаванцамі  1-5 груп. Выхаванцы вучыліся гуляць ў “піянербол”, “валейбол”.  Лепшыя ігракі будуць узнагароджаны прызамі на агульнашкольнай лінейцы. 

 

3. Педагог сацыяльны Садоўская Г.Г.  правяла з выхаванцамі 1 групы занятак “Мае правы і абавязкі”. У  час занятка  выхаванцы  ў гульневай форме  пазнаеміліся з паняццямі:  “права”, “абавязак”.

 

4. Выхавацель 3 групы Гульба Л.Ф.  правяла свята  “Дзень імянінніка”. Выхаванцы і педагогі атрымалі  шмат добрых уражанняў,  выдатны настрой і  мноства  падарункаў.

   

5.Бібліятэкар Ціхановіч Л.Ф.  правяла   з выхаванцамі 4 групы мерапрыемства прысвечанае  120-годдзю  з дня нараджэння  К.Крапівы: «Верш, які мне спадабаўся».

 

6. Педагог арганізатар Садоўская Г.Г.  правяла   гульнева-забаўляльную праграму  “Масленіца”, прысвечаную заканчэнню зімы і надыходу вясны. У   мерапрыемстве прынялі удзел выхавнцы 1-5 груп.

Просмотров: 359 | Добавил: admin_chehov_internat | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: