Вторник, 23.04.2024, 17:25




  Чеховщинская
вспомогательная
школа-интернат
Вы вошли как Гость | Группа "Гости"
Календарь
«  Март 2016  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031
Архив записей

Главная » 2016 » Март » 25 » Шосты дзень12.03.2016 года
12:15
Шосты дзень12.03.2016 года

12.03.2016  года

 

1. У дзяржаўнай установе  адукацыі “Чэхаўшчынская дапаможная школа-інтэрнат”     адбылося забаўляльна-пазнавальнае    мерапрыемства “Экалагічнае  асарці” для выхаванцаў 2,5 груп.  Выхавацель   Садоўская Г.Г. ў забаўляльнай форме пашырыла веды вучняў   пра жывельны і раслінны  свет,  імкнулася сфарміраваць беражлівыя адносіны да прыроды.

 

2. З  навучэнцамі   1 групы  другога аддзялення выхавацель  Арцюшэўская Д.І.  правяла  практычны занятак “Салат для матулі”.  Выхаванцы 1 групы  вучыліся прымаць гасцей:     сервіравалі стол,  рыхтавалі  салат, запрашалі гасцей.

 

3. Выхавацель 3 групы Гульба Л.Ф.   правяла  занятак “Сямейныя каштоўнасці”. Лілія Федараўна імкнулася  сфарміраваць ў вучняў перакананне ў тым,  што  аснова  чалавечага  шчасця – дружная сям’я. На занятку выхаванцы 3 групы паказвалі фатаграфіі сваей сям’і,  расказвалі  пра  сваіх родных  і блізкіх.

   

4.Выхаванцы 4 групы пабывалі на экскурсіі ў горадзе Мінску: наведалі  цэнтральны батангічны сад  нацыянальнай акадэміі Беларусі,  дзяржаўную ўстанову “Беларускі рэспубліканскі  тэатр  юнага  гледача”. Арганізавалі  і правялі дадзеную экскурсію  выхавацелі  4 групы Башаркевіч А.М.,   Жылевіч Н.Ф.

   

           5. У  рамках дня здароўя ў дзяржаўнай установе  адукацыі “Чэхаўшчынская дапаможная школа-інтэрнат”  адбылася   спартландыя “Мы расцем здаровымі”.   У спартландыі  прынялі ўдзел  выхаванцы  1,2,3,5 груп.

 

6. Актыў  піянерскай  арганізацыі  сумесна з педагогам   арганізатарам  Садоўскай Г.Г.     працаваў над  выпускам  інфармацыйнага лістка «15 сакавіка—Дзень Канстытуцыі  Рэспублікі Беларусь»

7. З навучэнцамі  6-8 класаў педагог-псіхолаг правёў    занятак па профарыентацыі “Вывучаем  прафесіі: “азеляніцель”,  “кветкавод”.

 

8.Аб’яднанне па інтарэсах “Гурток тэатральны” пад кіраўніцтвам Ціхановіч Л.Ф.  прадставіла  казку “Качаня Дарафей”. Гледачы  сумесна з героямі казкі  спявалі песні, адгадвалі загадкі, выконвалі элементы танцаў.

 

Просмотров: 380 | Добавил: admin_chehov_internat | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: