Вторник, 16.04.2024, 08:17




  Чеховщинская
вспомогательная
школа-интернат
Вы вошли как Гость | Группа "Гости"
Календарь
«  Май 2015  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Архив записей

Главная » 2015 » Май » 16 » Міласэрнасць
08:19
Міласэрнасць

      Вялікае  заўсёды  пачынаецца  з  малога – з праблемы  аддзельнай  асобы,  сям’і,  краіны. Як  зразумець, калі  чалавек  пераступае  парог  злосці, агрэсіі, жосткасці? Як  і хто  гэта  павінен  стрымаць?  Як  выхаваць  чалавека  добрым  і  міласэрным?

Каб  папярэдзіць  зло, трэба  навучыцца  рабіць  дабро, дапамагаць  адзін  аднаму, трэба  вучыцца  абараняць  сябе  ад  гэтага  зла, быць  цярпялівым, справядлівым, з павагай  адносіцца  да  людзей , жыць  з  верай, адным  словам  кажучы, быць  міласэрным.

Міласэрнасць – гэта  шлях  да  Веры, Дабрыні, Спачування, Любові, Павагі, Спагады.

Сення  пра  нашых  дзяцей  клапоцяцца  бацькі, дзяржава, у   нашу  школу-інтэрнат  часта  наведваюцца   госці,  валанцёры, дораць    дзецям  падарункі.  Але  мы  вучым нашых  дзяцей  не  толькі  браць, але  і аддаваць.

Днямі  навучэнцы  школы-інтэрната   наведалі  аддзяленне  дзённага  прабывання  інвалідаў  ДУ ”Валожынскі  тэрытарыяны цэнтр  сацыяльнага  абслугоўвання  насельніцтва”  каб  аддаць  яго  наведвальнікам  часцінку    дабрыні , любові да  бліжняга.

 Да  гэтай  сустрэчы   вучні   рыхтаваліся  загадзя:  разам  з  выхавальнікам  Башаркевіч А.М.  малявалі  малюнкі, рыхтавалі падарункі. 

 

Гасцінна  сустрэлі навучэнцаў  школы-інтэрната  гаспадары  тэрытарыяльнага  цэнтра: расказалі  чым  займаюцца  наведвальнікі  цэнтра  на  працягу  дня,  паказалі  цяпліцу, дзе  вырошчваюць  гародніну,  прыгожыя   кветкі;    педагогі  цэнтра  правялі  сумесны майстар-клас  па  вырабу  сувеніраў,  а  на  прыканцы  ўсе  разам частаваліся  гарбатай.

Прыемна  было  паслухаць  дабразычлівыя  водгукі  пра  выпускніцу нашай  школы-інтэрната Неверовіч  Марыну  якая  не  згубілася  ў  жыцці,  атрыманныя  ў  школе  веды    замацоўвае  ў  цэнтры:  вяжа сурвэткі, вышывае, вырошчвае  гародніну.

Дзеці  зразумелі, што  міласэрнасць – гэта  дабратворчасць.  Не  рабіць  злога  - мала,  трэба  тварыць  дабро  - такая  маральная  ўстанова  павінна  быць  пастаяннай  ў  выхаваўчым  уздзеянні  на  падлетка.  Абараніць, дапамагчы, уцешыць, падзяліцца  апошнім – вось   імкненне  добрага  чалавека.

Просмотров: 424 | Добавил: admin_chehov_internat | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: