Понедельник, 25.09.2017, 05:34




  Чеховщинская
вспомогательная
школа-интернат
Вы вошли как Гость | Группа "Гости"
Календарь
«  Февраль 2016  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
29
Архив записей
Главная » 2016 » Февраль » 8 » Юны матэматык
21:45
Юны матэматык

28 студзеня з вучнямі 10 класа было  праведзена пазакласнае  мерапрыемства  матэматычны  марафон "Ці ведаеш  ты  матэматыку?". Гульня  праходзіла ў 4 туры.  

1 тур - "Размінка", члены каманд  стараліся  правільна  адказаць на матэматычныя  пытанні,  каб зарабіць жэтон  для каманды.

 

 2 тур - "Займальная  старонка", каманды  разгадвалі  рэбусы  і  магічныя  квадраты.  

 

3 тур - "Пытанне-адказ", камандам  трэба  было  палічыць  плошчу  і  перыметр  геаметрычных   фігур. Вучні  маглі атрымаць  асабісты  жэтон  і  жэтон  для  каманды.

 

4 тур - "Замарочкі  з бочкі":  лік ланцужком,  складанне  малюнкаў  з  геаметрычных  фігур  і  расшыфроўка  выказвання  Галілея. Гэты этап выклікаў найбольшую  цікавасць у вучняў. Заданні для  каманд  былі  падабраны  так,  каб  члены  каманд  змаглі  прадэманстраваць  пачуццё  калектывізму і  ўзаемадапамогі. 

З вучнямі 4-5 “А” класа 1 аддзялення быў праведзены конкурс “Юны матэматык” у форме гульні “Крыжыкі-нулікі”.

Дадзенае пазакласнае мерапрыемства дазволіла:

  • Замацаваць і ўдасканаліць вусныя і пісьмовыя (5 клас) навыкі вылічэнняў;
  • Развіваць адвольную памяць, лагічнае мысленне, кемлівасць, індывідуальныя творчыя магчымасці вучняў;
  • Выхоўваць пачуццё павагі да супернікаў;

Гульня  садзейнічала ўмацаванню кантакту сярод вучняў розных класаў на аснове добразычлівых адносін, узаемаразумення і ўзаемапавагі.

Вучням былі прапанаваны наступныя заданні:

  • Зялёная картка “Словы пераблыталіся” (дзеці складалі крылаты матэматычны выраз матэматыка Піфагора  - "Свет пабудаваны на сіле лікаў" і давалі яму тлумачэнне);
  •  
  • Сіняя картка “Гуляем у снежкі” (матэматычны трэнажор) – пры дапамозе электроннай развіваючай праграмы вучні выконвалі арыфметычныя дзеянні з выбарам правільнага адказу;
  •  
  • Аранжавая картка “Складзіце прыклад” (вучні рашалі арыфметычныя дзеянні па спецыяльнаму шыфру: кожнай літары шыфру адпавядае свая лічба, вучні складалі прыклады і рашалі іх);
  •  
  •  
  • Жоўтая картка “Матэматычны ланцужок” (выкананне дадзенага задання дапамагло вучням вызначыць у якой краіне з’явілася пісьменнасць);
  •  
  •  
  •  
  • Ружовая картка “Бліц-апытванне”  (вучням было прапанавана вусна рашыць простыя арыфметычныя задачы);
  • Фіялетавая картка “Магічны квадрат” (дзеці практыкаваліся ў вызначэнні парадку лікаў у межах 100);
  • Чырвоная картка “Лічбавы малюнак” (вучням неабходна было злучыць лікі па-парадку, каб атрымаць малюнак);
  •  

Вучні з цікавасцю выконвалі заданні, актыўна ўдзельнічалі ў кожным конкурсе. Занятак атрымаўся цікавым, эмацыянальным, насычаным на дадатковыя эмоцыі.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Просмотров: 169 | Добавил: admin_chehov_internat | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: