Суббота, 20.04.2024, 00:47




  Чеховщинская
вспомогательная
школа-интернат
Вы вошли как Гость | Группа "Гости"
Архив записей

Каталог файлов

Главная » Файлы » Мои файлы

областной семинар - практикум 7 февраля 2013 года
17.02.2013, 23:21


 

Тэма:  Віталь   Вольскі "Крыжадзюб”

 

                                         ХОД УРОКА    

 

1.Арганізацыя класа:  (слайд 1)           

                                Звонка празвінеў званок –

                                 Нас паклікаў на ўрок.

                                 Тут  складаюць нам умовы –

                                  І да працы мы гатовы!

 

-  Дарагія дзеці! Я рада вітаць вас на нашым уроку! Спадзяюся на  плённую працу!

 

2.  Падрыхтоўка моўнага апарата      (слайд 2)

   

  Сення на ўроку  мы будзем шмат  чытаць. Таму  давайце  падрыхтуемся  да чытання  і пачытаем   склады.  Чытаем  хорам правільна, зверху ўніз.

чытанне складоў з нарошчваннем

                 ча                                          ця

                 шча                                       уця

                 ушча                                     муця

                 рушча                                   лмуця

 

  3. Паведамленне  тэмы  ўрока   (слайд 3)

-На  папярэдніх уроках працы мы з вамі  рыхтавалі  кармушкі для  зімуючых птушак.

- Успомніце, якіх птушак вы бачылі?

- Сення мы даведаемся як зімуе  яшчэ адна птушачка. Цікава,  ці ведаеце вы яе?

 (слайд 4)  без подпісу

-Давайце паглядзім на дзюбу птушкі. Якая яна? (роўненькая ці няроўная)

-Менавіта таму  гэту птушку  так і назвалі "крыжадзюб”.

-Пра яе нам раскажа   Віталь Вольскі ў сваім апавяданні, якое так і называецца   "Крыжадзюб”. (слайд 4)  з подпісам

Мы паспрабуем дакрануцца да прыроды:  даведаемся, дзе можна ўбачыць  гэту птушку,  чым яна корміцца, як  даглядае птушанят.

 

4.Першаснае ўспрыманне тэксту.

-Адкрыйце, калі ласка, падручнікі на старонцы  12, знайдзіце  тэкст "Крыжадзюб”. Падрыхтуйцеся сачыць за мной (чытае настаўнік, вучні сочаць).

 

5. Слоўнікавая работа.  (слайд 5) слова ГУШКАЮЦЦА

 

На стэнд  выстаўляюцца і тлумачацца настаўнікам словы:

 Гушкаюцца

Вандроўны

Адначасова дадзеныя словы з’яўляюцца на экране.

Тлумачым па падручніку. Чытае вучаніца.

Я хачу звярнуць вашу ўвагу на слова вандроўная     (слайд 5) словы Гушкаюцца, Вандроўная

На рускай мовы вандроўнік – гэта "путешественник”. А што ён робіць? (перамяшчаецца з месца на месца). 

Значыць крыжадзюб таксама любіць падарожнічаць.

 

6. Самастойнае   чытанне (вучні чытаюць тэкст з гудзеннем).

Заданне настаўніка:

-Пры чытанні звярніце увагу,  чым харчуецца  крыжыдзюб. (слайд 6)

Пасля чытання настаўнік звяртаецца да вучняў:

-У каго ёсць адказ на пытанне?

 

7. Фізкультхвілінка  (дынамічная паўза)

 

8. Чытанне  па частках  уголас (ад пачатку да канца тэксту).

   

9.Праца з тэкстам (пытанні на разуменне)

-Зачытайце якога колеру  крыжадзюб?

-Навошта птушцы  скрыжаваная  дзюба?  Знайдзіце  ў тэксце і зачытайце.

 Усе  знайшлі?   Ці правільна прачыталі?

-Дзе крыжадзюб майструе сваё гняздо? Зачытайце.

- У якую пару года  крыжадзюб выводзіць сваіх птушанят? Зачытайце.

 

10. Праверка засваення новага матэрыялу

Тэст па зместу:

-А цяпер давайце паглядзім, наколькі,  ўважлівымі  вы былі на  ўроку. Вам прапануецца заданне (на краі стала злева ад вас  ляжаць карткі). Вазьміце іх.  На картках  напісаны сказы.

 Давайце прачытаем  іх уважліва. Чытанне моўчкі.

(слайд 7)

Чытанне ўголас1-2 вучні.

 Падумайце, згодны вы з выказваннем  ці не. Калі згодны  то насупраць пастаўце  знак + (плюс), калі  не згодны- знак – (мінус). Вам  дапамогуць падручнікі.

1)Крыжадзюбы баяцца снегу і марозу і  выводзяць птушанят толькі  летам.

3)Калі  шышак мала крыжадзюбы  перабіраюцца ў іншыя мясціны.

 

-А цяпер давайце праверым сябе. Зверце свае адказы з адказамі на экране. (слайд 7) з праверкай задання       (на экране правільны адказ )

 

11. Дамашняе заданне : (слайд 8)

     1) Падрыхтаваць  выразнае  чытанне   тэксту  "Крыжадзюб” В.Вольскага.

 

12. Вынікі ўрока. Рэфлексія.

 

 На ўроку ўсе працавалі выдатна, шмат даведаліся  новага пра  птушку  крыжадзюб.

-  Ці спадабаўся вам сеняшні урок? Калі спадабаўся ўрок  -  падыміце сонейка якое усміхаецца, калі не -  падыміце сонейка  якое  смуткуе.    

Категория: Мои файлы | Добавил: admin_chehov_internat
Просмотров: 1335 | Загрузок: 0 | Комментарии: 1 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: