Пятница, 26.04.2024, 02:03




  Чеховщинская
вспомогательная
школа-интернат
Вы вошли как Гость | Группа "Гости"
Архив записей

Каталог файлов

Главная » Файлы » Мои файлы

областной семинар - практикум 7 февраля 2013 года
17.02.2013, 22:16

Тэма: Будова яйца птушкі   

Задачы:

адукацыйныя: пазнаёміць вучняў з будовай яйца птушкі, выявіць значэнне асобных частак яйца.

развіваючыя: фарміраваць уменне працаваць з натуральнымі аб’ектамі, развіваць агульнаадукацыйныя  ўменні.

выхаваўчыя: садзейнічаць сацыялізацыі вучняў.

Абсталяванне: табліца, картачкі, біялагічны канструктар, каляровыя карандашы, патэльня, яйцы сырыя і вараныя, тэхналагічны план, ТСН.

Міжпрадметная сувязь: СБА

Тып урока: урок фарміравання новых ведаў

Ход урока

1 Арг. момант

Гучна празвінеў званок

Пачынаецца ўрок.

Што будуць рабіць на ўроку вашы вочкі? (Глядзець і бачыць)

Што будуць рабіць на ўроку вашы вушкі? (Слухаць і чуць)

Што будзе рабіць галава? (Думаць)

Што будзе рабіць ваш язык?(Правільна і прыгожа гаварыць)

 

2 Фарміраванне новых ведаў

 праца з табліцай "Будова яйца птушкі”(паведамленне настаўніка)

Яйцы розных відаў птушак розныя па форме, памерах, афарбоўцы.

Паказ курынага, перапялінага, страўсінага  яек.

  Гэта цікава:сярэдняе яйцо афрыканскага страўса па аб’ёму прыкладна 20 –25 курыных яек, і важыць 1,65 – 1,78 кг. Каб зварыць такое яйко трэба 40 хвілін. Але самае цяжкаегэта пачысціць яго,таму што шкарлупіна настолькі цвёрдая, што ёй можна карыстацца як пасудай, вытрымлівае груз127 кг.

 Але ўсе яйцы маюць аднолькавую будову. Звонку яйцо пакрыта вапнавай абалонкай—шкарлупінай. Яна ахоўвае яйцо ад высыхання, пашкоджання. ( Варанае яйцо моцна сціскаецца ў руцэ, каб удасканаліцца ў моцнасці)

 У шкарлупіне ёсць поры-дробныя адтуліны.

Дослед "Выяўленне пор у шкарлупіне яйца”: Узяць 2 вараных яйца. Трэба надбіць з вострага боку і чайнай лыжкай выбраць яйцо. Другое яйцо надбіваем з тупога боку і таксама выбіраем яйцо. Цяпер у  шкарлупіну першага і другога яек наліваем да паловы чорнай тушы, удвая разбаўленай вадой, паназіраць, ці з’явяцца чорныя кропкі, а калі з’явіліся, то ў якой часцы шкарлупы іх больш – у тупой ці вострай?

 Праз іх трапляе паветра. Усярэдзіне яйца ёсць бялок—празрыстая густая вадкасць. Бялок – крыніца вады. Ён абкружаны мяккай падшкарлупінавай абалонкай. Гэта абалонка складаецца з двух слаёў. На тупым канцы яйца гэтыя слаі разыходзяцца і ўтвараюць паветраную камеру. У цэнтры яйца знаходзіцца жаўток. Ён аддзелены ад бялка тонкай абалонкай. На жаўтку ляжыць зародак будучага птушаняці. Жаўток падвешаны на бялковых канаціках. І бялок, і канацікі ахоўваюць зародак ад штуршкоў, пашкоджанняў. Жаўток—крыніца ежы зародку.Дыхае зародак запасам паветра, якое знаходзіцца ў паветранай камеры.Звонку яйцо таксама пакрыта тонкай абалонкай. Гэта надшкарлупінавая плеўка. Яна перашкаджае пранікненню ў сярэдзіну яйца мікробаў.

 Калі яйцо памыць, потым палажыць у халадзільнік, то праз некалькі дзён яно сапсуецца. Чаму?

Зародак пачынае развівацца пры наседжванні яйца птушкай.

Дослед "Выяўленне якасці яек”: Па меры насіжвання, калі вада з яйца выпараецца, а зародак ужывае карысныя рэчывы, паветраная камера павялічваецца. Таму, калі пакласці насіжанае яйцо ў шклянку з вадой, яно усплывае, а свежае апусціцца на дно. Якая літара напісана на вашым яйке?

 Курыныя яйцы падзяляюцца на дыетычныя (срок захоўвання не больш за 7 сутак), столовые (срок захоўвання ад 7 да 30 сутак)

  праца з біялагічным канструктарам

Скласці на дошцы яйцо, выкарыстоўваючы элементы канструктара, называючы яго часткі.

 

Фізхвілінка

 праца з табліцамі 

  Часткі яйца

Значэнне

Шкарлупіна

 

Бялок

 

Жаўток

 

Паветраная камера

 

 

Словы для выбару: крыніца ежы, крыніца вады, ахова, запас паветра.

 Замацаванне

 праца з натуральным аб’ектам з апорай на план

1Разгледзь сырое курынае яйцо. Вызнач колер, форму, памеры.

2 Чым звонку пакрыта яйцо?

3 Разабі яйцо на сподачак. Знайдзі жаўток, бялок, канацікі.

4 Вазьмі варанае яйцо і знайдзі паветраную камеру.

 

Фарміраванне практычных уменняў і навыкаў

Скласці тэхналагічны план: прыгатаванне жараных яек

Праца на кухоннай зоне:

1 апрані фартух, вымый рукі

2 на скавараду налі алей

3 вылі яйцо, пасалі

4 паджаранае яйцо пакладзі на талерку

Дам. заданне

праца з малюнкам:”будова яйца”

Выбраць каляровыя карандашы патрэбнага колеру і размаляваць яйцо. Жаўток-жоўты

Бялок-сіні

Шкарлупіна-карычневая

Зародак-чырвоны


 

Падвядзенне вынікаў урока

 Рэфлексія




Категория: Мои файлы | Добавил: admin_chehov_internat
Просмотров: 976 | Загрузок: 0 | Комментарии: 1 | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: