Четверг, 18.04.2024, 17:37




  Чеховщинская
вспомогательная
школа-интернат
Вы вошли как Гость | Группа "Гости"
Архив записей

Каталог файлов

Главная » Файлы » Мои файлы

неделя педагогического мастерства
31.03.2014, 23:57

ТЭМА: Складанне і адніманне лікаў у межах 10.

              Рашэнне прыкладаў і задач у межах 20.

ЗАДАЧЫ:

  • Замацаваць навыкі складання і аднімання лікаў у межах 10;
  • Працягваць вучыць дзяцей выконваць арыфметычныя дзеянні з лікамі (складанне, адніманне) ў межах 20 без перахода праз разрад;
  • Развіваць уменне рашаць задачы вядомых відаў; развіваць навыкі лагічнага мыслення, кемлівасці, вобразнай памяці;
  • Пабуджаць цікавасць да прадмета праз дыдактычную гульню, лагічныя заданні;

АБСТАЛЯВАННЕ: карткі для рэлаксацыі; матэматычныя вееры;малюнкі з адлюстраваннем Івана-Царэвіча і Васілісы Прыгожай, Змея Гарыныча, Кашчэя, клубок нітак; карткі з прыкладамі і літарамі, арнамент з лічбаў для каліграфічнай хвілінкі, карткі з прыкладамі для групавой работы;

  1. Арганізацыя пачатку ўрока

Вось званок нам даў сігнал

Працаваць нам час настаў.

Так што час мы не губляем

І вучыцца пачынаем!

  • З якім настроем вы прыйшлі на ўрок? (вучні падымаюць картку з тварыкам, які адпавядае іх настрою).
  • Я спадзяюся, што добры настрой будзе суправаджаць вас на працягу ўсяго ўрока.
  1. Актывізацыя ўвагі вучняў.
  • У адным царстве жылі – былі Іван – Царэвіч і Васіліса Прыгожая. Аднойчы Васіліса прапала. Іван – Царэвіч пагараваў і адправіўся на пошукі. Але куды ісці, дзе шукаць? Хто выкраў Васілісу? Мы даведаемся гэта, выканаўшы першае заданне.

Вучням прапануецца рашыць прыклады на картках. З адваротнага боку картак запісана літара. Выканаўшы заданне, картка пераварочваецца. Вучні чытаюць слова, якое атрымаецца.

7 + 3       2 – 1      9 – 5       6 + 3      5 + 2      4 – 3

 К           а            ш            ч             э            й

  • Павядзе Івана – Царэвіча чароўны клубок, але да яго неабходна дайсці праз лабірынт лікаў.
  1. Каліграфічная хвілінка.

2222222
2222222

  • Якая лічба схаваля ў лабірынце?

  1. Вывучэнне новага матэрыяла.
  • Ідзе Іван – Царэвіч за чароўным клубком. Але яго ўжо чакае Змей Гарыныч. Хто паспрабуе перамагчы Змея Гарыныча? Неабходна зсячы ўсе яго тры галавы.

Стар. 51 №3

У сшыткі запісваецца прыклад:

0 + 7 =

  • Што абазначае лік 0? (пустое мноства або нічога)
  • Колькі неабходна дадаць да нуля? (звяртаецца ўвага на правільнасць адкладання лікаў на пальцах)
  • Чаму роўны адказ?

Каменціраванае выкананне прыкладаў ля дошкі.

 

Заданне ў рабочым сшытку

стар. 51 №1

Вучню неабходна самастойна выканаць арыфметычныя дзеянні ў рабочым сшытку.

 

  • Дзеці, мы  перамаглі з вамі Змея Гарыныча. Ён вартаваў сундук, у якім знаходзіцца меч для Івана – Царэвіча. Але сундук закрыты моцным замком.
  • Заком адкрыецца, калі мы з вамі адпачнём і набяромся сіл для далейшага падарожжа.

Фізхвілінка

Гульня “Забаронены рух”

 

  • Вось і дайшлі мы да Кашчэя. Ён сустрэў Івана – Царэвіча такімі словамі: “Калі ты змог да мяне дайсці, выканай маё заданне і Васіліса твая! Калі не выканаеш, галава з плячэй!”

Стар. 51 №1 (2)

Стар. 51 № 4

А) Знаёмства з  умовай задачы: выразнае чытанне зместу настаўнікам;

- Пра каго ідзе гаворка ў задачы?

- Колькі варон сядзела на суку?

- Колькі варон да іх прыляцела?

- Варон стала больш ці менш?

- На колькі больш стала варон?

- Што неабходна даведацца ў задачы?

Вучням прапануецца дзве табліцы з кароткім запісам задачы.

- Які кароткі запіс падыходзіць да ўмовы задачы?

Вучні запісваюць кароткі запіс у сшыткі.

- Калі вароны прыляцелі, то якім арыфметычным дзеяннем рашаецца задача?

Запіс рашэння задачы ў сшыткі.

- Колькі варон стала ўсяго?

- Пра каго ідзе гаворка ў задачы?

- Колькі сарок сядзела на суку?

- Колькі сарок да іх прыляцела?

- Сарок стала больш ці менш?

- Што неабходна даведацца ў задачы?


 

Дапоўніць кароткі запіс задачы на картцы.

Сумесны перанос кароткага запісу ў сшытак

- Калі сарокі прыляцелі, то якім арыфметычным дзеяннем рашаецца задача?

Запіс рашэння задачы ў сшыткі.

- Колькі сарок стала ўсяго?

 

5. Замацаванне атрыманых ведаў.

Самастойнае выкананне ст.51 №4

Праверка пры дапамозе матэматычных веераў.

 

Каменціраванае рашэнне прыкладаў з картак.

6. Вынік урока. Ацэнка ведаў вучняў.

“Ну, Іван, забірай Васілісу, - сказаў Кашчэй. – Толькі спачатку здагадайся, дзе яна. У мяне 3 башні. Першая башня пусная. Васіліса не ў самай высокай башні. Дзе яна?”

- З якім настроем вы заканчваеце ўрок?

 

7. Дамашняе заданне

Стар. 50 № 3 (1-2 слупкі)

Стар. 51 №2


 

Категория: Мои файлы | Добавил: admin_chehov_internat
Просмотров: 2169 | Загрузок: 0 | Комментарии: 14 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 1
1 Sergwound  
0
<a href=http://zmkshop.ru/novosti/idet-polnym-khodom-izgotovlenie-bashen-svyazi-iz-bystrovozvodimykh-metallokonstruktsiy/>монтаж башен связи</a>

Имя *:
Email *:
Код *: