Пятница, 29.03.2024, 17:57




  Чеховщинская
вспомогательная
школа-интернат
Вы вошли как Гость | Группа "Гости"
Архив записей

Каталог файлов

Главная » Файлы » Мои файлы

Неделя педагогического мастерства
[ Скачать с сервера (0.0 Kb) ] 31.03.2014, 23:09


ТЭМА"Змяненне дзеясловаў па часах"

                                        

Задачы: выпрацоўваць навыкі вызначэння ў сказе дзеяслова, пастаноўкі пытання, адрознення ад іншых часцін мовы;

фарміраваць уменне вызначаць час дзеяслова, групіраваць дзеясловы  па часах;

развіваць вусную мову  вучняў;

выхоўваць павагу да працы, дабразычлівыя адносіны да акружаючых людзей.

Абсталяванне: падручнік,сшыткі,апоры,тэлевізар, малюнкі, сігнальныя карткі, табліца “Час дзеяслова”, карткі-заданні.

Ход урока

  1. Арганізацыйны момант
  • Так, сябры мае, маўчок –

Пачынаецца ўрок.

  1. Арфаграфічная размінка
  1. Высока падн..лося веснавое сон..йка. 2) На ўзг..рку гудзе в..лізны трактар. 3) Трактарыст ад ран..цы да в..чара працуе на п..лі. 4) Скора паляводы прыступяць да в..снавой с..ўбы.

 

  • Устаўце прапушчаныя літары.
  • Падкрэсліце дзеясловы.
  1. Работа над тэмай урока
  • На якія пытанні адказваюць дзеясловы?

(паднялося – што зрабіла?; гудзе – што робіць?; працуе – што робіць?; прыступяць – што зробяць?)

 

Работа з табліцай “Час дзеяслова”                             

  •  Калектыўнае вызначэнне часу дзеясловаў.

(паднялося – пр.ч.; гудзе – ц.ч.; працуе – ц.ч.; прыступяць – б.ч.)

 

Праца з сігнальнымі картамі.

Вызначэнне  часу дзеясловаў:

Пішу, спяваў, намалюю, пабаранаваў, вышываю, пабягу, скасіў, пайду, будую, прышыў, падаю, кармлю

                         Заданне “Пазнай па фатаграфіі”

Па фатаграфіі распазнаць , хто кім працуе?

  • Даярка
  • Слесар
  • Швачка
  • Муляр
  • Тынкоўшчык
  • Прыбіральшчыца

 

Заданне на картках

 

  • Складзіце са слоў сказы. Запішыце ў сшыткі. Вызначце час дзеясловаў.
  1. Маме, даіць, дапамагаў, я, кароў.
  2. Сеялку, слесар, скора, адрамантуе.
  3. Прыгожую, швачка, сукенку, шые.
  4. Шматпавярховыя, муляр, дамы, будуе.
  5. Раўнаваць,тынкоўшчыку, сцяну, неабходна.
  6. Прыбрала, клас, дзяжурная, добра, вельмі.

                       

IY. Фізкультхвілінка

                     Імітацыя рухаў.


Мы ідзём на працу -              Хадзьба на месцы.

На ферме доім карову –        Імітацыя дойкі рукамі.

Дапамагаем кавалю      -        Імітацыя ўзмаха молатам.

Адпачываем                  -        Сядаем на месца

                             

 

                                                     Y. Замацаванне

 

Гульня “Вызнач час?”

Прачытайце дзеясловы. Пастаўце да кожнага з іх пытанні. Падзяліце дзеясловы на тры групы па часах. Запішыце дзеясловы ў тры слупкі.

            прошлы час              цяперашні час                будучы час

рамантую, адрамантаваў, парамантую, папрацую, працую, адпрацаваў, прышыю, прышыў, шыю

 

YI. Дамашняе заданне

Практ. 338, с.130

YII. Падвядзенне выніку ўрока. Рэфлексія.

  • З якімі прафесіямі мы пазнаёміліся на ўроку?
  • На якія пытанні адказваюць дзеясловы прошлага часу?
  • На якія пытанні адказваюць дзеясловы цяперашняга часу?
  • На якія пытанні адказваюць дзеясловы будучага часу?
  •  Як вам працавалася? Якія цяжкасці сустракаліся пад час выкананння заданняў?

 

Категория: Мои файлы | Добавил: admin_chehov_internat
Просмотров: 4519 | Загрузок: 141 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: