Понедельник, 20.11.2017, 21:59




  Чеховщинская
вспомогательная
школа-интернат
Вы вошли как Гость | Группа "Гости"
Архив записей

Каталог файлов

Главная » Файлы » Мои файлы

эксперыментальна-пазнавальны занятак “Якасць малочных прадуктаў”
[ · Скачать удаленно () ] 30.10.2015, 12:00

Факультатыў “Правілы здаровага харчавання”

Тэма: эксперыментальна-пазнавальны занятак  “Якасць малочных прадуктаў”

Задачы:

Фарміраваць у вучняў уяўленне аб разнастайнасці і якасці малочных прадуктаў.

Развіваць пазнавальную актыўнасць, уменне параўноўваць аб’екты пры непасрэдным іх успрыманні.

Выхоўваць беражлівыя адносіны да  свайго здароўя.

Абсталяванне: наглядна-дэманстрацыйны матэрыял,  малочныя прадукты, кухонная тэхніка, тэлевізар, камп’ютар, прэзентацыя

 

  1. Слайд 1Арганізацыя пачатку занятка
  2.  Слайд 2 Уводная частка

      Белае, як снег,

Салодкае, як мёд!

Кароўкі траўку жуюць

Што добрым людзям даюць?

                                 Малако

 

  • Малако – такі знаёмы прадукт. Ён вельмі карысны для дзіцячага арганізма. Малако і малочныя прадукты дапамаюць арганізму расці і развівацца, умацоўваюць косці шкілету, робяць зубы моцнымі і здаровымі, ад малака і малочных прадуктаў добра працуюць унутраныя органы чалавека. Сколькі шклянак малака трэба выпіваць у дзень, каб паляпшаць сваё здароўе?  
  • Слайд 3 Кожнаму з вас неабходна выпіваць дзве шклянкі малака ў дзень, каб быць здаровымі. (Дэманстрацыя двух шклянак малака).
  • А вы ўсе любіце малако? (Адказы дзяцей).
  • На жаль, вельмі часта можна пачуць “Не хачу!”, “Не буду!”.
  • Ой, паглядзіце, хто гэта там так спрачаецца. Слайд 4 (Фрагмент мультфільма “Канікулы ў Прастаквашына”)

Кот Матроскин: - А я говорю, пей!  (Пододвигает чашку с молоком)

Шарик: Отстань. От твоего молока деваться некуда. Все вёдра, тазы заняты. Даже в умывальнике молоко. Отодвигает молоко.

Шарик :

- Вот если бы твоя коровка поумнее была, да воду газированную, пепси, лимонад давала, ну хотя бы квас, вот тогда бы…

Уваходзіць бабулька, а за ёй – “багатыр”.

Слайд  5 Бабуля:

- Ой, што тут гавораць. Паглядзіце на майго Васяньку, на малацэ, на чыстым масле і тваражку вырашчаны. Бачыце, які багатыр!

А ну, Васянька, прайдзіся,

Ды народу пакажыся!

(Васенька паказвае свае мускулы, прысядае, красуецца).

Васянька:

Замест пэпсі, ліманада,

Малако часцей  піць нада!

Усім яно дапамагае!

Нам здароўе дабаўляе.

Адчуваеш сябе лепш,

Калі малако ты п’еш!

Васенька: Мы для вас гасцінцы пранеслі (ставяць 2 карзіны з малочнымі прадуктамі на стол)

  • Настаўнік: Дзякуй вам вялікі за парады і гасцінцы.
  • Настаўнік: Дзеці, ці хочаце вы быць такімі моцнымі і здаровымі як Васянька? (Адказы дзяцей).

Бабуля:  Піце, дзеці, малако. Будзеце здаровы!

Васенька: А нам трэба ісці кароўку даіць ды сенам карміць. Да пабачэння!

Слайд 6 Настаўнік: Я хачу дадаць, што піць трэба якаснае малако. Сёння навучымся вызначаць якасць малака і малочных прадуктаў.

  • Давайце паглядзім, што нам прынесла бабуля.

 

Настаўнік з карзіны бабулі дастае малако (дзеці падыходзяць да карзіны і атрымоўваюць па пачцы малака) і вызначаюць, якая жывёла яго дала: карова.

Слайд 7 Малако якіх яшчэ жывёл мы можам купіць у магазіне?

 Слайд 8 -   Зараз даведаемся, чаму ў малацэ сіла і здароўе?

  • У чым яго карысць?
  • Праца з новымі незнаёмымі словамі:
  • Цэльнае – малако “з-пад каровы”, не разведзенае, натуральнае
  • Пастэрызаванае і ўльтрапастэрызаванае – апрацоўка малака з дапамогай высокай тэмпературы ў выніку чаго гінуць усе бактэрыі і хваробатворныя мікраарганізмы, за выключэннем малочнакіслых.
  • Стэрылізаванае – гінуць усе бактэрыі, у тым ліку і малочнакіслыя.
  • Нармалізаванае – калі малако на заводзе спачатку абястлушчваецца, а затым нармалізуецца шляхам дадавання патрэбнай колькасці вяршкоў.

Слайд 9

  • Дзеці даследуюць пакеты з малаком:

склад, харчовая каштоўнасць: бялкі, тлушчы, вугляводы, вітаміны, мінеральныя рэчывы.

- У якую пару года малако будзе ўтрымліваць больш вітамінаў і ад чаго гэта залежыць?

Тэрмін годнасці малака (дзеці вызначаюць тэрмін годнасці свайго малака, а затым дапамагаюць настаўніцы “справіцца” яшчэ з адной пачкай малака).

Дослед 1

Настаўнік: Адчыніце малако і наліце яго у шклянку.

  • Перад вамі стаіць шклянка малака.
  • Якое яно па знешняму выгляду? (Па знешняму выгляду гэта вадкасць белага колеру, даследуюць смак, пах, празрыстасць).
  • Пра якасць малака, якое купілі ў магазіне, усё напісана на ўпакоўцы.
  • Слайд 10
  • А калі малачко купілі на базары (як гэта зрабіла я), то трэба праверыць якасць купленнага прадукта:

Дослед 2 (знаходжанне у малацэ крухмалу)

Некаторыя несумленныя гаспадыні дабаўляюць у малако крухмал. Вызначыць яго прысутнасць можна наступным спосабам.

Выконвае дослед 1 група: у 2 шклянкі малака капнуць ёду, у шклянцы з пасінеўшым, або пазелянеўшым малаком знаходзіцца няякасны прадукт: ён утрымлівае крухмал і здароўе не палепшыць.

 

Дослед 3  (знаходжанне у малацэ соды)

Выконвае дослед 3 група: у 2 шклянкі малака капнуць воцату, у шклянцы з зашыпеўшым і пеністым малаком знаходзіцца няякасны прадукт: ён утрымлівае соду і здароўе не палепшыць.

 

  • Калі якаснае малако пакінуць у цяпле да раніцы, што адбудзецца з малаком? (адказы дзяцей)
  • Зверху на прастаквашы жаўцеюць вяршкі, а па краях збіраецца зеленаватая сываратка.
  • Вучоныя, разгледзеўшы вяршкі пад мікраскопам, убачылі, што яны складаюцца з маленькіх шарыкаў тлушчоў.
  • Слайд 11 (відэафрагмент)
  • Калі вы купілі малако ў магазіне, то тлустасць напісана на пачцы (Дзеці вызначаюць і параўноўваюць на пакетах утрыманне тлушчоў.) А калі на базары?
  • Хто ведае як вызначыць тлустасць малака? (па знешняму выгляду, чым сінейшае малако, тым меншая тлустасць і больш вады).

 

Дослед 4 (вызначэнне наяўнасці вады ў малацэ)

Слайд 12 Прагляд эксперымента на экране тэлевізара.

Паказ доследа настаўнікам

Выкананне доследа кожным вучнем

Абсталяванне: харчовыя фарбавальнікі – 4 колеры, ватныя палачкі – 2 шт, мыйны сродак, малако.

 

- Што яшчэ прынесла бабуля ў карзінцы? (Настаўнік дастае кефір і кефірныя прадукты).

 

Слайд 13

КЕФІР, КЕФІРНЫ ПРАДУКТ

Кефір – для яго вытворчасці выкарыстоўваецца закваска на аснове кефірных грыбкоў.

Слайд 14 (відэаролік “Кефірныя грыбкі”)

Кефірны прадукт – атрымоўваюць шляхам дадавання сухога канцэнтрата, які ўтрымлівае малочнакіслыя бактэрыі. Прасцей сказаць гэта “засушаныя” мікраарганізмы.

Нягледзячы на тое, што кефір каштуе даражэй чым кефірны прадукты, але ён больш карысны. Таму не варта эканоміць на сваім здароўі.

 

Зазірнем у бабуліну карзіну

  • Слайд 15
  •  ТВАРОГ

Дослед 5 (вызначэнне якасці тварагу)

Выкананне доследа групамі: вучні даследуюць дзве порцыі тварагу

Якасць тварагу можна вызначыць на вобмацак. Добры тварог павінен быць рассыпны, а не ляпіцца як пластылін.

Хуткі спосаб атрымання якаснага тварагу

Парада настаўніка. Калі вы жадаеце хутка атрымаць смачны, карысны і якасны тварог, то для гэтага трэба ўзяць на паўлітра гарачага малака  2 сталовыя лыжкі сока   лімона. Хутка размешваем, здымаем з агню, астуджаем і адцэджваем сываратку.

 

Слайд 16

СМЯТАНА

Дослед 7 (вызначэнне якасці смятаны)

Абсталяванне: 2 шклянкі гарачай вады, смятана, сметанковы прадукт.

Вывад: у шклянцы, дзе смятана звярнулася – сметанковы прадукт, а дзе растварылася – якасная смятана.

 

Дослед 8 (вызначэнне складу смятаны)

Выкананне па групах

Існуе пагаворка “У добрай смятане – лыжка стаіць”. Яна прыдумана не проста так, калі смятана прыгатавана без хімічных дабавак і добра ўзбіта, то гэта так.

Даследванне 27%-ай смятаны розных вытворцаў. Праэксперыметнаваць у якой смятане хутчэй пахінецца лыжка.

 

Слайд 17

СЫР

Парада настаўніка: сыр дапамагае пры бяссоніцы. Каб палепшыць сон неабходна з’ядаць 20 гр. сыру на ноч (настаўнік дэманструе кусочак сыру).

  • Якасны сыр утрымлівае шмат карысных рэчываў. Але каб атрымаць іх у поўнай ступені, трэба ведаць сакрэт наразання.
  • Паглядзіце на экран і вызначце, якой формы парэзаныя кускі сыру. Чаму так?
  • Справа ў тым, што  якасны добры сыр змяняе свой смак ад скарыначкі да мякішу, таму ён і наразаецца трохвугольнікамі.
  • Заданне: правільна парэзаць кавалак сыру

 

Слайд 18 Прагляд відэароліка “Стварэнне сыру”

 

3. Заключная частка

- Калі вы хочаце, каб малочныя прадукты прыносілі вам карысць,

Слайд 19

ЗАПОМНІЦЕ:

  1. Уважліва глядзіце на тэрмін годнасці малочных прадуктаў.
  2. Сапсаваныя малочныя прадукты могуць быць смяротна небяспечнымі.
  3. Для дзяцей лепш купляць спецыяльнае дзіцячае малако ў магазіне, а не ў бабулі на базары.
  4. Карысней купляць сапраўдны кефір, а не кефірны прадукт.
  5. Калі тварог утрымлівае раслінныя тлушчы – яго лепш не ўжываць.
  6. Каб павысіць харчовую вартасць сыру – правільна яго наразайце.

 

  1. Вынік урока

- Я ўсім вам жадаю моцнага здароўя. А каб яго ўмацаваць, прыгатуем малочны кактэль.

Слайд 20

Абсталяванне: шклянкі для кактэля, кохонны камбайн, блэндар, саломінкі.

Прадукты: малако, інгрэдыенты (сокі, сіропы: малінавы, цукровы, чорных парэчак), марожанае, цукровая пудра, шакалад, бананавае пюрэ.

 

Дзеці частуюцца самі і частуюць гасцей.

Категория: Мои файлы | Добавил: admin_chehov_internat
Просмотров: 268 | Загрузок: 55 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: