Вторник, 19.03.2024, 10:44




  Чеховщинская
вспомогательная
школа-интернат
Вы вошли как Гость | Группа "Гости"
Календарь
«  Март 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Архив записей

Мероприятия

 

Смачныя сімвалы беларускай гасціннасці

 

Задачы:

  • пазнаёміць дзяцей з традыцыямі харчавання беларусаў;
  • фарміраваць у вучняў уяўленне аб тэхналогіі прыгатавання бліноў;
  • развіваць камунікатыўныя навыкі;
  • адпрацаваць навык прыгатавання цеста, выпякання бліноў;
  • паказаць важнасць і неабходнасць выканання правілаў бяспекі

пры прыгатаванні страў;

  • выхоўваць пачуццё павагі да беларускіх традыцый;
  • замацоўваць веды застольнага этыкету.

 

Абсталяванне: тэхналагічныя карты, дэманстрацыйны матэрыял, набор прадуктаў, посуд, электрапліта, тэлевізар, камп’ютар.

Ход занятку

Настаўніца, разам з дзецьмі, у працэсе тлумачэння афармляюць стол гасціннасці з 7 нацыянальных смакаў. На занятку выкарыстоўваецца мультымедыйная прэзентацыя.

Смачныя сімвалы беларускай гасціннасці

На працягу вякоў традыцыі харчавання беларусаў значна не змяняліся. Косвенным падцверджаннем гэтага з’яўляецца адна з “візітных картак” краіны на міжнароднай арэне – высокаякасныя прадукты харчавання, у першую чаргу мясныя і малочныя. Даследчыкі выбралі 7 нацыянальных смакаў, якімі ганарацца беларусы.

Хлеб

У залежнасці ад якасці зерня, спосабаў выпякання на Беларусі распаўсюджана шмат сартоў смачнага і духмянага хлеба. На стале беларусаў далёка не заўсёды быў “чысты”(толькі з жытняй мукі) хлеб. Часцей хлеб пяклі з жытняй мукі змешанай напалову з ячменнай, аўсянай, грэцкай, пшанічнай мукой. Беларусы умеюць пячы “бульбяны” хлеб з жытняй мукі з дабаўленнем мятай варанай бульбы, або сырой, здзёртай на дробнай тарцы. ( на стол гасціннасці ставіцца першы прадукт- хлеб. Настаўніца прапануе разгледзіць, параўнаць, пакаштаваць на смак розныя гатункі хлеба,)

 

Каравай

Каравай абавязкова пякуць на беларускае вяселле. Таксама на вельмі важныя і значныя падзеі ў жыцці беларусаў. (Дзяўчынка ў нацыянальным касцюме ўносіць у клас каравай на беларускім рушніку і ставіць яго на стол гасціннасці)

Бульба

-- У якім выглядзе беларусы ўжываюць бульбу? (вараная, печаная, жараная, тушаная)

-- Якое самае вядомае нацыянальнае блюда з бульбы пякуць у вас дома?(дранікі)

(на стале гасціннасці з’яўляецца бульба)

 

Малочныя прадукты

Асноўным спосабам ужывання і захоўвання малака ў Беларусі заўсёды было прыгатаванне тварожнага сыру. Традыцыйна гатавалі клінковы сыр з дабаўленнем тміну. (на стол гасціннасці выстаўляецца талерка з сырам)

 

Мяса

Традыцыйная беларуская кухня немагчыма без свініны. Паджаранае сала, тушанае мяса з грыбамі і гароднінай, дамашнія каўбасы – усё гэта абавязкова любіць кожны беларус. (на стале гасціннасці ставяцца блюда з мяснымі вырабамі.)

 

Напоі

Нацыянальным напіткам беларускай кухні лічацца квасы: хлебны, бярозавы, кляновы, яблычны, а таксама, на аснове мёда – медавуха. (на стол гасціннасці дабаўляецца гарлачык з квасам)

 

Мучныя і стравы

Зацірка, клёцкі, кашы, бліны – усё гэта залаты фонд беларускай кухні. (на стол гасціннасці ставіцца талерка з блінамі)

  • Сёння мы з вамі навучымся гатаваць адно з блюдаў з нашага стала гасціннасці. Адгадаўшы загадку на экране тэлевізара вы назавіцё гэты прадукт.

Загадка

Што на скавараду наліваюць і ў чатыры столкі складаюць? (блін)

Слова “блін” з’явілася ад слова “млін” значыць “малоць”. “Млін” – гэта мучны выраб. Круглы, гарачы блін – гэта сімвал яркага сонейка.

Бліны пякуць у Беларусі з аўсянай, жытняй, грэцкай, пшанічнай, гарохавай мукі.

Бліны можна падаць з розным начыненнем: мясам, рыбай, грыбамі, ікрой, ягадамі, варэннем, тварагом, смятанай, мёдам.

Прыгатаванне бліноў

 

Стварэнне праблемнай сітуацыі: вызначыць якія прадукты спатрэбяцца для прыгатавання бліноў.

 

Заданне1 “Таямнічая скрыначка” (у скрыначцы знаходзіцца прадукт, які патрэбны для прыгатавання бліноў. Дзеці, карыстаючыся падказкамі, спрабуюць угадаць гэты прадукт)

Падказкі:

1 Знешне ён можа быць белага, карычневага, нават блакітнага і зялёнага колераў.

2 Гэты прадукт багаты бялком, вітамінамі і мінеральны- мі рэчывамі.

3 Без гэтага прадукта не адбываецца святкаванне Вялікадня.

4 Гэты прадукт дае нам хатняя птушка.

 

Адказ: ЯЙЦО

Заданне 2

З рассыпаных літар “сабраць” назву прадукта: ААОМКЛ

 

Адказ: МАЛАКО

 

Заданне3

“Выбраць патрэбны прадукт для прыгатавання бліноў”

Цукровая пудра, крухмал, сухое малако, мука, манка (набор прадук-

таў на стале. Вучні даследуюць прапанаваныя прадукты, называюць іх, выбіраюць патрэбны прадукт)

 

Адказ: МУКА

 

Заданне 4

Аднаму з вучняў трэба назваць смачныя сімвалы беларускай гасціннасці (адвярнуўшыся спіной да стала гасціннасці). За гэта ён атрымае апошні прадукт для прыгатавання бліноў – соль. Калі вучань не называе ўсе сімвалы, то яму дапамагаюць астатнія вучні.

 

Адказ: СОЛЬ

Складанне тэхналагічнай карты “Прыгатаванне бліноў”

(праца з карткамі )

  • Прасеяць муку, дадаць соль
  • Разбіць у муку яйко
  • Падліваючы малако, узбіць цеста
  • Нагрэць скавараду
  • Наліць на скавараду 3 лыжкі цеста
  • Пячы блін да гатоўнасці

“Выконвай правілы бяспечных паводзін на кухні”

Падрыхтоўка да прыгытывання ежы (калектыўнае паўтарэнне правілаў бяспекі)

Вымыць рукі

Апрануць фартухі, касынкі

Успомніць правілы бяспечных паводзін пад час прыгатавання ежы

 

Калектыўнае выпяканне бліноў

Існуе цікавая традыцыя: калі загадаць жаданне пад час пераварочвання першага бліна, трымаючыся за ручку скаварады, жаданне абавязкова здзейсніцца. Але трэба памятаць аб награванні скаварады.

 

Сюжэтна-ролевая гульня: кафэ “Бліннае”

Дзеці вызначаюць, што ў кафэ працуюць павары, афіцыянты, бармэн, адміністратар, прыходзяць наведавальнікі.

Што робіць повар? (Повар - гатуе ежу);

Што робіць афіцыянт? (Афіцыянт: сервіруе стол,падае меню, прымае заказы, разносіць заказы наведавальнікам, прыбірае стол);

Што робіць адміністратар? (Адміністратар сустракае наведавальнікаў);

Што робіць бармэн? (Падае афіцыянтам заказы).

 

Размяркоўваюцца ролі і арганізоўваецца гульня.

У кафэ гучыць “жывая” музыка. (2вучня ў нацыяльных касцюмах спяваюць частушкі пра бліны)

У завяршэнне занятку ўсе ўдзльнікі запрашаюцца за беларускі стол гасціннасці.





 

БЕЛАРУСЬ ГАСЦІННАЯ

Выхавацель :     Башаркевіч А.М.








 

              сакавік 2014 год

Мэты:
 

  • выхаванне ў дзяцей патрыятызму, пачуцця гордасці за сваю Радзіму, свой народ;
  • папулярызацыя лепшых традыцый  гасціннасці беларусаў;
  • даць азначэнне слоў : госць , гасцінец, гасцінны , гасцёўня, гасцініца;
  • выхаванне ў дзяцей такіх якасцей , як добразычлівасць, дабрыня, клопат аб бліжнім,павага да старэйшых;
  • вучыць дзяцей уменню аддаваць  усё самае лепшае людзям , якім патрэбна дапамога,

    жыць па законах чалавечнасці,біблейскім

    запаветам,  запаветам  нашых  продкаў ;   

  • вучыць дзяцей сустракаць гасцей з любоўю і ад душы.

Абсталяванне і афармленне:

     плакат, рушнікі, абрусы, кампазіцыя  з кветак

     і каласоў, каравай , музыкальнае афармленне

     мерапрыемства , канверты з заданнямі ,

     касцюмы і рэквізіт для інсцыніровак,

     тканыя посцілкі,

     мультымідыйная ўстаноўка для прэзентацыі.